Тэрытарыяльная камісія
Тэрытарыяльная камісія[a] — часовы ўрад, для правядзеньня выбараў у Беларусі. Яны ствараюцца перад выбарамі і распускаюцца пасьля правядзеньня выбараў. Асабовы склад прызначаецца з надзейных людзей, якія будуць выконваць загады выканаўчых камітэтаў.
Віды
рэдагавацьВыбарчы кодэкс прадугледжвае некалькі відаў тэрытарыяльных камісіяў[1]:
- па выбарам Прэзыдэнта Беларусі
- па выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
- па выбарам дэпутатаў мясцовага Савета дэпутатаў
- па правядзеньню галасаваньня аб адкліканьні дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў
Усе камісію падпарадкаваныя ЦВК Беларусі.
Па выбарах Прэзыдэнта
рэдагавацьТэрытарыяльныя камісіі па выбарах Прэзыдэнта складаюцца з[2]:
- абласныя і Менская гарадзкая
- раённыя (сельскія), гарадзкія (абласнога падпарадкаваньня, акрамя гарадоў з раённым дзяленьнем), раённыя (гарадзкія)
Ім падпарадкаваныя ўчастковыя камісіі.
Па выбарах дэпутатаў
рэдагавацьТэрытарыльныя выбарчыя камісіі ствараюцца для выбараў дэпутатаў:
- Палаты прадстаўнікоў
- мясцовых Саветаў дэпутатаў
Для правядзеньня выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ствараюцца наступныя выбарчыя камісіі[3]::
- тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі:
- абласныя
- Менская гарадзкая
Ім падпарадкаваныя акруговыя выбарчыя камісіі (ў Менску іх задачы выконваюць раённыя выбарчыя камісіі), а ім у сваю чаргу — ўчастковыя камісіі.
Для правядзеньня выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў ствараюцца наступныя выбарчыя камісіі:
- тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі[4]:
- абласныя
- Менская гарадзкая
- раённыя (сельскія)
- гарадзкая (у гарадах абласнога і раённага падпарадкаваньня)
- пасялковыя і сельскія
Ім падпарадкаваныя акруговыя выбарчыя камісіі (ў Менску іх задачы выконваюць раённыя выбарчыя камісіі), а ім у сваю чаргу — ўчастковыя камісіі.
Стварэньне
рэдагавацьТэрытарыяльныя камісіі ў Беларусі ствараюцца выканаўчымі камітэтамі зь людзей, якія правераныя і верныя ўладзе.
Прэзыдыюм абласнога Савета дэпутатаў разам з абласным выканкамам ствараюць абласныя і акруговыя камісіі на ўсе галасаваньні.
Прэзыдыюм Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў Менгарвыкакам ствараюць Менскую гарадзкую і раённыя камісіі.
Раённыя (сельскія) ствараюць Прэзыдыюм раённага Савета дэпутатаў і райвыканкам.
Прэзыдыюм гарадзкога Савета дэпутатаў і гарвыканкам ствараюць гарадзкія (абласнога падпарадкаваньня) камісіі.
Пасялковы, сельскі, гарадзкі (раённага падпарадкаваньня), раён у горадзе стварае пасялковы, сельскі гарадзкі выканкам.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Заканадаўства па стане на 2 верасьня 2019 г.