Вуліца Хатаевіча (Гомель)
Хатаевіча вуліца — адна з галоўных вуліцаў гораду Гомля. Разьмешчана ў Цэнтральным раёне. Пачынаецца недалёк ад Унівэрмага Гомель (ля аднаго з будынкаў фабрыкі «Спартак»), сканчаецца ля пачатку вуліцы Мазурава (у пэрспэктыве магчымы працяг вуліцы далей, да так званага «Абкамаўскага» возера). У апошні раз вуліца была пераназваная ў гонар М. М. Хатаевіча (партыйны дзяяч, родам з Гомля).
Хатаевіча | |
Вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Гістарычны раён | Каўказ |
Аўтобусныя маршруты | 17, 18, 20, 28, 33, 34 |
Тралейбусныя маршруты | 9, 16, 21, 23 |
Вуліца Хатаевіча ў Вікісховішчы |
Перасякае вуліцы
рэдагавацьГісторыя вуліцы
рэдагавацьПачаткова вуліца сканчалася ў раёне перасячэньня з вуліцай Падгорнай. Але павялічылася ў памеры пры пабудове мікрараёна «Мельнікаў Луг». Згодна зь цяперашнім генэральным плянам забудовы Гомля вуліца Хатаевіча павінна стаць адной з галоўных транспартных вуліцаў гэтага раёну, дзеля чаго ў сярэдзіне 2000-х была зьнесеная прыватная 2-павярховая забудова на цотным баку вуліцы.