Гістарычныя раёны Гомля

Гістарычныя раёны Гомля — раёны гораду, якія гістарычна склаліся, і асобныя мястэчкі, якія зь цягам разрастаньня гораду Гомля былі ўключаны ў гарадзкую рысу.

Мапа гораду Гомля 1910 году

Канец 19-га — пачатак 20-га стагодзьдзяў

рэдагаваць

У гэты пэрыяд гісторыкі выдзяляюць некалькі раёнаў і гарадзкіх ўскраін:

  • Амэрыка — гарадзкая ўскраіна канца 19 ст., межы раёну: Конная плошча (раён цяперашняга Цэнтральнага рынку), вуліца Кузьнечная (цяперашняя Інтэрнацыянальная), чыгуначная дарога (на захадзе)
  • Гарэлае балота
  • Кагальны роў
  • Каўказ
  • Палац
  • Спасава Слабада
  • Сьвісток

Прычым «Палац» як асобны раён разглядаюць ня ўсе, але ж раён сучаснага Цэнтральнага гомельскага парку заўважна выдзяляўся на фоне астатніх раёнаў.

Прыкладна ў той жа час павятовы гарадок Новая Беліца ўключаецца ў састаў гораду. Таксама пачынаецца інтэнсіўная забудова супрацьлеглага боку Лібава-Роменскай чыгункі, так фармуюцца раёны Залінія і Манастырок (які да гэтага зьяўляўся часткай Спасавай Слабады).

Літаратура

рэдагаваць
  • Гомель. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.