Вуліца Севастопальская (Гомель)

вуліца Гомля

Севастопальская (былая Старая, Пралетарская) — вуліца ў паўднёвай частцы гораду Гомля (Навабеліцкі раён), названая ў 1957 годзе ў гонар гораду Севастопаль. Працягласьць 3900 м, ад Навабеліцкіх могілак да берага ручая Масьцішча. Адна з галоўных транспартных магістраляў раёну.

Севастопальская
Вуліца
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Былыя назвы Старая, Пралетарская
Даўжыня 3900 м
Аўтобусныя маршруты 12, 30
Вуліца Севастопальская ў Вікісховішчы

Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў пасьляваенныя гады, калі былі збудаваныя 5- і 9-павярховыя жылыя дамы. На значнай частцы вуліцы захавалася індывідуальная забудова.

Перасякае вуліцы

рэдагаваць
 
ПТВ імя Галавачова

Гісторыя

рэдагаваць

У дарэвалюцыйны час была забудаваная 1-павярховымі драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

На вуліцы разьмешчаны

рэдагаваць
  • карпусы фанэрна-запалкавага камбіната
  • аптэка
  • крамы
  • Паляц культуры вытворчага аб’яднаньня «Гомельдрэў»
  • Кантрольна-таксікалягічная лябараторыя
  • ДБПТВ № 56 будаўнікоў імя П. Я. Галавачова