Восіп Турчыновіч
Во́сіп Цэ́зар Турчыно́віч (Восіп Вікенцевіч; 1824—?) — беларускі гісторык, правазнавец. Аўтар працы «Агляд гісторыі Беларусі з найдаўнейшых часоў».
Восіп Цэзар Турчыновіч | |
Дата нараджэньня | 1824 |
---|---|
Дата сьмерці | не раней за 1860 |
Занятак | гісторык, археограф |
Навуковая сфэра | гістарыяграфія, гісторыя |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіў з магілёўскай шляхты. У 1858—1860 роках перакладчык Магілёўскага дваранскага сходу, тытулярны саветнік. У пачатку 1860-х гадоў пераведзены на пасаду судзьдзі Ніжняудзінскага акруговага суда Іркуцкай губэрні. Далейшы лёс невядомы.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьВывучаў паходжаньне магілёўскіх курганаў. Аўтар чатырох кніг па славянскай гісторыі. Найбольш значная праца — «Агляд гісторыі Беларусі з найдаўнейшых часоў» (Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен, СПб, 1857)[1] — першая сыстэматызаваная гісторыя Беларусі. Пачынаецца ад апісаньня легендарнай даўніны і сканчаецца далучэньне беларускіх земляў да Расейскай імпэрыі ў выніку Падзелаў Рэчы Паспалітай. Кніга пераважна кампіляцыйная, аднак Турчыновіч упершыню ўвёў у навуковы ўжытак шэраг пісьмовых гістарычных крыніцаў і фактаў, спасылкі на працы іншых навукоўцаў. Праца Турчыновіча аказала пэўны ўплыў на разьвіцьцё беларускай гістарыяграфіі XIX стагодзьдзя дзякуючы выкарыстанаму ў ёй фактычнаму матэрыялу.
Творы
рэдагаваць- О поземельной собственности и наследстве в древней Руси. ― Санкт-Петербург: тип. Э. Веймара, 1853. — [2], IV, 58 с.
- Общественный быт славян в древности. О собственности и наследстве в древней Руси. ― Санкт-Петербург: тип. Э. Веймара, 1853. — [2], IV, 58 с.
- История сельского хозяйства России, от времен исторических до 1850 года. ― Санкт-Петербург: В. П. Поляков, 1854. — [4], IV, 168 с.
- Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен. ― Санкт-Петербург: тип. Э. Праца, 1857. — XII, 303 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Грибко И. Л. Турчинович Осип (Иосиф Цезарь) Викентьевич // Белорусская юридическая энциклопедия. — Мн.: ГИУСТ БГУ, 2013. — Т. 4. — С. 60.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Грыбко І. Л. Восіп Цэзар Турчыновіч: Малазнаёмы і хрэстаматыйна вядомы (матэрыялы да біяграфіі) // А. П. Сальков, О. А. Яновский (отв. редакторы) [и др.] Российские и славянские исследования : науч. сб.. — Мн.: Белорус. гос. ун-т, 2008. — В. 3. — С. 139—144.