Вонкавае незалежнае ацэньваньне

Вонкавае незалежнае ацэньваньне (ВНА, па-ўкраінску: Зовнішнє незалежне оцінювання, ЗНО) — экзамэны для паступленьня ў ВНУ ва Ўкраіне. Комплекс арганізацыйных працэдур (перш за ўсё — тэставаньне), накіраваных на вызначэньне ўзроўню ведаў выпускнікоў сярэдніх навучальных устаноў пры іх паступленьні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Мэта вонкавага незалежнага ацэньваньня: павышэньне ўзроўню адукацыі насельніцтва Ўкраіны і забесьпячэньня рэалізацыі канстытуцыйных правоў грамадзян на роўны доступ да якаснага адукацыі, ажыцьцяўленьне кантролю за выкананьнем Дзяржаўнага стандарту базавай і поўнай сярэдняй адукацыі і аналізу стану сыстэмы адукацыі, прагназаваньне яе разьвіцьця. Вынікі вонкавага незалежнага ацэньваньня залічваюцца як вынікі дзяржаўнай выніковай атэстацыі і як вынікі ўступных экзамэнаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

З 2004 году пры падтрымцы міжнародных і грамадзкіх арганізацыяў сыстэма вонкавага незалежнага ацэньваньня фармуецца ва Ўкраіне.

Забесьпячэньне вонкавага незалежнага ацэньваньня ажыцьцяўляецца Ўкраінскім цэнтрам ацэньваньня якасьці адукацыі ў супрацоўніцтве зь мясцовымі органамі кіраваньня адукацыяй, абласнымі інстытутамі пасьлядыплёмнай пэдагагічнай адукацыі, навучальнымі ўстановамі. Каардынацыя працы ўдзельнікаў працэсу вонкавага незалежнага ацэньваньня ажыцьцяўляецца праз Віньніцкі, Днепрапятроўскі, Данецкі, Івана-Франкоўскі, Кіеўскі, Львоўскі, Адэскі, Сымфэропальскі і Харкаўскі рэгіянальныя цэнтры ацэньваньня якасьці адукацыі, за кожным зь якіх замацавана па 2—4 рэгіёны Ўкраіны.

Укараненьне вонкавага незалежнага ацэньваньня прынесла добрыя вынікі па значным павышэньні якасьці сярэдняй і вышэйшай адукацыі ва Ўкраіне, станоўча адбілася на агульным узроўні адукаванасьці і стала важкім фактарам у барацьбе з карупцыяй.

Глядзіце таксама

рэдагаваць