Вольга Шутава
беларуская сьпявачка
Вольга Паўлаўна Шу́тава (15 лютага 1944, в. Загародная, Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць — 26 лістапада 1999) — беларуская сьпявачка (альт). Заслужаная артыстка БССР (1973).
Вольга Шутава | |
Дата нараджэньня | 15 лютага 1944 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 лістапада 1999 (55 гадоў) |
Занятак | сьпявачка |
Інструмэнты | голас[d] |
Скончыла ў 1972 годзе Ўсерасейскую творчую майстэрню эстраднага мастацтва ў Маскве. Творчы шлях пачала ў мастацкай самадзейнасьці. У 1968—1996 гадах салістка Беларускай філярмоніі. Яе творчасьці ўласьцівы задушэўнасьць у перадачы эмацыйнага зьместу песень, у тым ліку народных. У рэпэртуары пераважалі творы беларускіх і расейскіх кампазытараў, беларускія народныя песьні.
КрыніцыРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 — С. Шутава Вольга Паўлаўна.