Зорная сыстэма
Зорная сыстэма — гэта сыстэма, якая складаецца з зоркі або групы зорак, і, магчыма, плянэтных сыстэм зь меншых цел (такіх як плянэты або астэроіды), аб’яднаных гравітацыяй. У прыватнасьці, Сонечная сыстэма — гэта зорная сыстэма, якая складаецца з Сонца й іншых цел (як Зямля), якія круцяцца вакол яго.
Падвойныя зорныя сыстэмы
рэдагавацьЗорныя сыстэмы зь дзьвюх зорак завуцца падвойнымі зоркамі, або падвойнымі зорнымі сыстэмамі. Пры адсутнасьці прыліўных эфэктаў, абурэньняў ад іншых сіл і перадачы масы ад адной зоркі да іншай, такая сыстэма ўстойлівая, і абедзьве зоркі будуць неабмежавана доўга рухацца па эліптычнай арбіце вакол цэнтру мас сыстэмы.
Сыстэмы з больш чым дзьвюма зоркамі
рэдагавацьСыстэмы з больш чым дзьвюма зоркамі таксама магчымыя: напрыклад, зорная навала і галяктыка — віды зорных сыстэм. З-за вялікага памеру гэтых сыстэм, іх дынаміка значна складаней, чым у падвойнай зоркі. Аднак, таксама магчыма існаваньне зорных сыстэм зь невялікай (але большай за дзьве) колькасьцю зорак і простай арбітальнай дынамікай. Гэтыя сыстэмы завуцца кратнымі зорнымі сыстэмамі, або фізычна кратнымі зоркамі.
Тэрміналёгія
рэдагавацьКратная зорная сыстэма, якая складаецца з трох зорак, завецца патройнай.
Дынамічная тэорыя
рэдагавацьТэарэтычна мадэляваньне кратнай зорнай сыстэмы складаней, чым падвойнай, бо разгляданая дынамічная сыстэма (Задача N цел) можа выяўляць хаатычнае паводзіны. Шматлікія канфігурацыі невялікіх груп зорак апыняюцца нестабільнымі, і, у выніку, адна з зорак набліжаецца да іншай досыць блізка і разганяецца настолькі, што пакідае сыстэму.[1] Гэтай нестабільнасьці можна пазбегнуць, калі гэтая такая сыстэма, якія Эванс[2] зваў герархічнымі. У герархічнай сыстэме зоркі могуць быць падзеленыя на дзьве групы, кожная зь якіх круціцца па вялікай арбіце вакол цэнтра мас сыстэмы. Кожная з гэтых груп павінна таксама быць герархічнай. Гэта азначае, што яны таксама могуць быць падзеленыя на меншыя падгрупы, якія самі зьяўляюцца герархічнымі, і г. д.
Патройныя зорныя сыстэмы
рэдагавацьПатройныя зорныя сыстэмы — найболей распаўсюджаны тып кратных сыстэм. Напрыклад, у выданьні 1999 году каталёгу фізычна кратных зорак Токавініна[3] 551 з 728 сыстэм апісаныя як патройныя. У адпаведнасьці з герархічным прынцыпам, патройныя зорныя сыстэмы звычайна складаюцца з пары блізка разьмешчаных зорак з больш аддаленым спадарожнікам.
Больш высокія кратнасьці
рэдагавацьВядома шмат сыстэм з больш чым трыма зоркамі. ν Скарпіёна складаецца з прынамсі сямі зорак.
Прыклады
рэдагавацьНекаторыя зорныя сыстэмы:
- Наша Сонечная сыстэма, з Сонцам у цэнтры (адна зорка);
- Сірыўс (дзьве зоркі);
- α Цэнтаўра (тры зоркі) (аспрэчваецца — гл. Проксіма Цэнтаўра);
- 4 Цэнтаўра (4 зоркі);
- Міцар (пяць зорак);
- Кастар (шэсць зорак);
- ν Скарпіёна (сем зорак);
- Лебедзь X-1 (адна зорка й адна чорная дыра);
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Multiple Stellar Systems: Types and Stability, Peter J. T. Leonard, in Encyclopedia of Astronomy and Astrophysics, P. Murdin, ed., он-лайн-вэрсіі: Institute of Physics, арыгінальнае выданьне, апублікаванае Nature Publishing Group, 2001.
- ^ Stars of Higher Multiplicity, David S. Evans, Quarterly Journal of the Royal Astronomical Society 9 (1968), 388—400.
- ^ MSC—a catalogue of physical multiple stars, A. A. Tokovinin, Astronomy and Astrophysics Supplement Series 124 (1997), 75—84; он-лайн-вэрсіі: VizieR і Multiple Star Catalog.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗорная сыстэма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў