Вечарнік сьценны[1] (Vespertilio murinus) — від рукакрылых сысуноў. Ён жыве ва ўмераным клімаце Эўразіі ад усходняй Францыі да Далёкага Усходу Расеі. Насяляе лясы, стэпы, горы, гарады. Даўжыня цела 4,8–6,4 см, размах крылаў 26–33 см, хвост 3,7–4,5 см, вушы 1,2–1,7 см, вага 11–24 грамы. Сьпінны бок ад чырвонага да цёмна-карычневага колеру, з срэбна-бела-матавымі валасамі. Брушны бок белы альбо шэры. Вушы, крылы і твар чорныя альбо цёмна-карычневыя. Вушы кароткія, шырокія. Крылы вузкія[2].

Вечарнік сьценны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаВечарнікавыя (Vespertilionidae)
РодВечарнік (Vespertilio)
Бінамінальная намэнклятура
Vespertilio murinus
Linnaeus, 1758
Арэал
  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.
  2. ^ Rydell J. & Baagøe H. J. Vespertilio murinus // Mammalian Species. — 1994. — № 467. — С. 1–6. — DOI:10.2307/3504265 (анг.)