Вярэцкі перавал
Верэ́цкі перавал (па-лацінску: Porta Rusciae[1][2], па-ўкраінску: Ворі́тський перевал, Руські Ворота) — перавал ва Ўкраінскіх Карпатах. Знаходзіцца на мяжы Закарпацкай і Львоўская абласьцей. Вышыня 841 м над узроўнем мора. У 300 мэтрах на ўсход ад перавалу цягнецца нафтаправод «Дружба». Склоны пакрутыя, дарога ідзе сэрпантынам. Да пабудовы аб’язной аўтадарогі М 06, лічыўся самым значным перавал. Цяпер ім карыстаюцца зазвычай толькі жыхары наўкольных вёсак.
Верэцкі перавал | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 841 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Закарпацкая і Львоўская вобласьці |
Краіна | Украіна |
Горная сыстэма | Карпаты |
Верэцкі перавал | |
Верэцкі перавал — сьвятое месца для вугорцаў. У 895 годзе вугорцы прайшлі празь яго з ўсходу і пасяліліся на Ціса-Дунайскай нізіне.
17 сакавіка 1939 году на трэці дзень акупацыі Карпацкай Украіны Вугоршчынай вугорскія жандары гналі на перавал празь вёскі Ніжнія Вароты, Вербяж, Завадка калёны палонных галічанаў — ваяроў Карпацкай Сечы і перадалі іх польскай пагранічнай службе, якая зьмясьціла палонных у падвалах сваіх казармаў. На наступны дзень, 18 траўня 1939 году да ўзыходу сонца палонныя бел падзеленыя на калёны, адведзеныя налева і направа ад перавалу па лініі граніцы прыкладна на паўтара-два кілямэтры і расстраляныя[3].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Jackson P. The Mongols and the West, 1221—1410. — London: Routledge, 2005. — P. 63.
- ^ Хрусталёв Д. Г. Русь и монгольское нашествие (20-50-е гг. XIII в.). — СПб.: Евразия, 2015. — С. 240.
- ^ Василь Довгей. Від Бескидів до Катині // Погляд за лаштунки. Збірник статей. Львів. ЛвЦНТЕІ, 2006. — С. 3–13.
Літаратура
рэдагаваць- Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989.