Вера Шчаглова
Ве́ра Васі́льеўна Шчагло́ва (29 жніўня 1922, сяло Тахта, Краснагвардзейскі раён Стаўрапольскага краю) — беларускі палеантоляг, археазаоляг. Кандыдат біялягічных навук (1950).
У 1944 скончыла Ташкенцкі ўнівэрсытэт. Працавала на катэдры геалёгіі БДУ, у 1957—1966 старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту геалягічных навук, у 1973—1978 Інстытуту гісторыі АН БССР.
Вывучала касьцяныя рэшткі дзікіх і свойскіх жывёлаў з раскопак больш як 60 археалягічных помнікаў каменнага, жалезнага і сярэдніх вякоў на тэрыторыі Беларусі. Вызначэньне больш за 100 тыс. узораў і іх статыстычная апрацоўка выкарыстаныя археолягамі пры характарыстыцы гаспадарчай дзейнасьці насельніцтва Беларусі ў розныя эпохі. Аўтар больш чым 30 навуковых працаў.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |