Вера Халодная

ўкраінская акторка

Вера Васільеўна Халодная у дзявоцтве Ле́ўчанка (па-ўкраінску: Ві́ра Васи́лівна Холо́дна; 5 жніўня 1893, Палтава — 16 лютага 1919, Адэса, УНР) — выбітная ўкраінская кінаакторка эпохі нямога кіно. Здымалася ў асноўным у такіх жанрах, як драма, мэлядрама і кароткамэтражнае кіно і пад кіраўніцтвам рэжысэраў Яўгена Баўэра, Пятра Чардыніна і інш.

Вера Халодная
Дата нараджэньня 5 жніўня 1893(1893-08-05)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 лютага 1919(1919-02-16)[3] (25 гадоў) або 17 лютага 1919(1919-02-17)[3][1] (25 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці гішпанскі грып[2]
Месца пахаваньня
Занятак акторка, кінаакторка
IMDb ID nm0451762

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Першыя крокі

рэдагаваць

Вера Леўчанка нарадзілася 5 жніўня 1893 году (па іншых дадзеных — 9 жніўня таго ж году ва ўкраінскім горадзе Полтава, які на той час ўваходзіў ў склад аднайменнай губэрні Расейскай імпэрыі. Яе бацька, Васіль Андрэевіч Леўчанка, быў карэнным падтаўчанінам, скончыў слоўнае аддзяленьне імпэратарскага Маскоўскага ўнівэрсытэту і быў пэдагогам у родным горадзе, а маці — Аляксандра — Марыінскі Інстытут высакародных дзяўчат.

Пасьля сьмерці дзядулі Веры, сям’я пераехала ў Маскву. Там будучая акторка паступіла ў балетную вучэльню Вялікага тэатру. Аднак, пасьля, Вера была вымушана пакінуць балет з-за патрабаваньня бабулі, якая была супраць такога занятку ўнучкі. Дзяўчына працягнула вучыцца ў гімназіі. Праўда, пасьля юная Леўчанка ўсё ж вырашыла стаць акторкай. Шмат у чым на яе ўразіў прыезд у 1908 годзе ў Маскву з Санкт-Пецярбургу адной з самых папулярных тады акторак, Веры Камісаржэўскай.

На выпускным вечары гімназіі 1910 году Вера Леўчанка пазнаёмілася зь юнаком — Уладзімерам Халодным. Ён быў юрыстам па спэцыяльнасьці і захапляўся аўтаспортам, удзельнічаў у аўтагонках, нават выдаваў газэту «Авто». Пасьля, яны пакахалі адзін аднаго, а ўжо неўзабаве пажаніліся, нягледзячы на тое, што родныя абедзьвюх сем’яў былі супраць раньняга шлюбу. У 1912 годзе ў маладых нарадзілася дачка, якую назвалі Яўгеніяй. Падчас родаў лекары папярэдзілі мужа і жонкі, што нараджэньне другога дзіцяці можа быць небясьпечна для жыцьця Веры. Менавіта таму яны вырашылі ўдачарыць яшчэ адну дзяўчынку. Падчас Першай сусьветнай вайны Ўладзімер Халодны пайшоў ваяваць на фронт. У той жа час яго жонка, Вера пачала сваю кар’еру ў кінэматографэ, дзе атрымала вялікую папулярнасьць.

Пачатак кар’еры

рэдагаваць

Першую ролю маладая акторка згуляла ў фільме Яўгена Баўэра — тргенеўскую гераіню. Баўэр зацьвердзіў Халодную на гэтую ролю амаль адразу дзякуючы яе зьнешнасьці. Менавіта дзякуючы гэтаму фільму старлетка набыла посьпех і славу. Фільм «Жыцьцё за жыцьцё» зь Верай Халоднай у галоўнай ролі дэманстраваўся па два месяцы запар у многіх кінатэатрах з-за вялікага попыту публікі. Акторка пачала атрымліваць лісты ад незнаёмых мужчын з прызнаньнямі ў каханьні. Былі нават такія, якія пісалі, што скончаць жыцьцё самагубствам з-за непадзеленага пачуцьця да яе. Аднак ніякія ўгаворы не дзейнічалі на акторку.

Пасьля Вера Халодная атрымала вестку аб раненьні свайго мужа на фронце. Яна пакінула здымкі і адправілася шукаць шпіталь пад Варшавай, куды трапіў яе цяжка паранены муж. Па словах лекараў, Уладзімер наўрад ці павінен быў выжыць. Яго жонка шмат часу правяла ў шпіталі і ўжо празь нейкі час ён ачуняў.

Прызнаньне

рэдагаваць

У 1916 годзе ва ўладальніка фірмы «Ханжанкоў і Ко», Аляксандра Ханжанкова, дзе працавала зорка нямога кіно, зьявіўся канкурэнт — Дзьмітры Харытонаў, Харкаўскі прадпрымальнік, уладальнік кінатэатру і пракатнай канторы «Аполло» ў Харкаве зь філіяламі ў Адэсе, Растове-на-Доне, Кіеве, Санкт-Пецярбургу. Ён фінансаваў ў Харкаве здымкі фільмаў, укладваў грошы ў экранізацыю твораў ўкраінскіх аўтараў. Ён адкрыў у Маскве кінаатэлье, але не меў людзей, якія ўмелі прафэсійна рабіць кіно. Менавіта таму сярод мясцовых кінавытворцаў даволі скептычна паставіліся да новага канкурэнта. Аднак, Харытонаў прапанаваў лепшым апэратарам, рэжысэрам і артыстам, якія працавалі ў Ханжанкова, перайсьці да яго за значна больш высокія грошы. Халодная перайшла да кінаатэлье Харытонава пазьней за іншых. Паколькі ўсе сябры ўжо працавалі ў Харытонава, а сям’я ў яе мела патрэбу ў грошах.

Харытонаў не перагружаў сваіх людзей. Калі ў Ханжанкова здымалі ў шалёным тэмпе адзін фільм за адным, Харытонаў даваў магчымасьць адпачываць. За пэрыяд, патрэбны Ханжанкову для выпрацоўкі васьмі фільмаў, у Харытонава здымалі тры. Менавіта дзякуючы гэтаму ў Веры зьявілася час для дзяцей.

Сьмерць і пахаваньне

рэдагаваць

Кастрычніцкі пераварот 1917 году, адзначаны тэрорам і рэпрэсіямі, прымусіў многіх кінамастакоў бегчы ад бальшавікоў. Пад выглядам летніх кінаэкспэдыцый многія кінэматаграфісты выяжджаюць ва Ўкраіну — у Харкаў, Кіеў, Адэсу і Крым. Улетку 1918 году Дзьмітрыяў Харытонаў і яго акторская трупа зь сем’ямі выехалі ў Ялту, а 28 чэрвеня 1918 году прыбылі ў Адэсу, дзе працягнулі актыўна здымаць фільмы, праводзячы натурныя здымкі ў Адэсе і яе ваколіцах. Акрамя Веры Халоднай, якую суправаджалі сястра Соф’я і дачка Жэня, да кінаэкспэдыцыі далучыліся рэжысэр Пётр Чардынін з жонкай і дачкой, акторы Уладзімер Максімаў, у Харкаве да іх далучыліся Восіп Руніч з жонкай — артысткай тэатру Мікалая Сінельнікава і іншыя. З-за пераезду многіх зорных актораў у абвешчаную УНР, Маскоўская «Кінагазэта» напісала: «лепшыя артыстычныя сілы вывозяцца з Масквы ў новае Запарожжа»". У Адэсе здымкі праходзілі ў атэлье, якое Харытонаў выбудаваў на Францускім бульвары, на адмыслова набытым участку зямлі.

У лютым 1919 году Вера Халодная прастыла і захварэла цяжкай формай грыпу, на гэдак званую «гішпанку» — адну з самых страшных хвароб XX стагодзьдзя. І ўжо ад гэтай жа хваробы 16 лютага таго ж года, ва ўзросьце 25 гадоў, яна раптоўна памерла.

Падчас пахаваньня актрысы ў Адэсе шмат людзей праводзіла Веру Халодную ў апошні шлях. Многія не верылі, што вялікая актрыса памерла. Астатніх зьдзівіла яе сьсінелая ад бальзамовачнага раствору скура. Па горадзе хадзіла шмат чутак. У прыватнасьці, што на самой справе акторку атруцілі, таму што працавала на контрвыведку, па адной вэрсіі — шпіёніла для французаў, па другой — для чэкістаў. Таксама хадзілі чуткі, што лекара шантажавалі, каб прымусіць падпісаць дыягназ «гішпанскі Грып». Нават хадзіла чутка, што пахавалі не Веру Халодную, а невядомую жанчыну, а акторка дзякуючы інсцэніроўцы сьмерці зьбегла за мяжу, таму што паўстала пагроза выкрыцьця яе таямнічай місіі. Быў яшчэ адзін варыянт чутак-нібыта, акторку выкралі, таму што на ёй было шмат каштоўных упрыгожваньняў. Аднак, ніякіх пацьверджаньняў ні адной з тэорыяў не знайшлося.

Уладзімер Халодны пражыў усяго некалькі месяцаў пасьля сьмерці жонкі і памёр ад тыфу.

Яна была пахавана 19 лютага на першых хрысьціянскіх могілках Адэсы. У 1937 годзе камуністычнымі ўладамі могілках было разбураныя. На іх месцы быў адкрыты «Парк Ільіча» з забаўляльнымі атракцыёнамі, а частка была перададзеная мясцоваму заапарку. Цяпер дакладна вядома толькі аб некаторых перапахаваньнях са старых могілак, а дадзеныя аб перапахаваньні Халоднай адсутнічаюць.

Фільмаграфія

рэдагаваць
Год Арыгінальная назва Назва па-беларуску Роля
1915 Пламя неба Полымя неба Таня
Песнь торжествующей любви Песьня пераможнага каханьня
Дети века Дзеці стагодзьдзя Марыя Мікалаеўна
Миражи Міражы Марыяна
Пробуждение Абуджэньне
1916 В мире должна царить красота У сьвеце павінна панаваць прыгажосьць Лія Ванда, артыстка
Лунная красавица Месячная прыгажуня Ганна, дачка Строева
Жизнь за жизнь Жыцьцё за жыцьцё Ната Хромава
Одна из многих Адна са шматлікіх Наташа Барышэва, курсістка
Ради счастья Дзяля шчасьця
У камина Каля каміну
Шахматы жизни Шахматы жыцьця Дама

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць