Ваўчанка (басэйн Нёмана)

рака ў Беларусі

Ваўча́нка — рака ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Шчары (басэйн Нёману). Даўжыня 9 км.

Рака
Ваўчанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Падвялікае
Вусьце Шчара
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 9 км

Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Падвялікае ў балоцістай мясьціне, упадае ў Шчару на паўднёвым усходзе ад вёскі Чарлёнка. Ад вытоку на працягу 8,2 км мае каналізаванае рэчышча. Каля вёскі Падвялікае на рацэ сажалкі (плошча 0,04 км² і 0,07 км²)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 90

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 90