Вацлаў Лукша
Вацлаў Лукша (5 студзеня 1892, в. Баброўнікі, Беласточчына - 1962) - каталіцкі сьвятар заходняга абраду, магістар тэалёгіі, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху XX ст.
Вацлаў Лукша | |
Дата нараджэньня | 5 студзеня 1892 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1962 |
Занятак | каталіцкі сьвятар |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіў з сялянскай сям’і Вікенція Лукшы. 29 сакавіка 1910 году вытрымаў іспыт на званьне аптэкарскага вучня пры экзамэнацыйнай камісіі Маскоўскай навучальнай акругі. У 1915 годзе скончыў Віленскую духоўную каталіцкую сэмінарыю. У час вучобы ўваходзіў у культурна-асьветны гурток беларусаў-сэмінарыстаў.
Пасьвячоны ў сьвятары ў 1915 годзе. У 1918 годзе — пробашч Бранскага касьцёлу ў Бельскім павеце. У 20-30-я гады XX ст. працаваў законавучыцелем, выкладаў рэлігію ў Ваўкавыскай (з 1925 г.) і Гарадзенскай (з 1931 г.) гімназіях. Быў магістрам тэалёгіі і ў 1931—1939 гг. таксама працаваў катэхэтам у гарадзенскіх гімназіях[1].
У самой Гародні ў міжваенны пэрыяд яўных прыхільнікаў беларусізацыі касьцельнага жыцьця сярод сьвятароў амаль не было. Да іх можна аднесьці толькі ксяндза Францішка Грынкевіча (1884—1933) і Вацлава Лукшу, якія, дарэчы, не займалі ў касьцёле адміністратыўных пасадаў.
Памёр у 1962 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяць пра Гродна, Андрэй Чарнякевіч, Гародня, 2015, ЮрСа Прынт
Літаратура
рэдагаваць- Ю. Гарбінскі Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагодзьдзя. Мн., Мюнхэн., 1999. Ст. 106; Л.
- Міхайлік. Каталіцкі касцёл у грамадскім і палітычным жыцці Гродна ў 1921-1939 гг. // Гарадзенскі палімпсест. 2010. Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI–XX стст. Менск, 2011. Ст. 451;
- Л. Міхайлік. Адукацыя ў міжваенным Гродне ў 1921-1939 гг. // Гарадзенскі палімпсест. 2012. Людзі даўняй Гародні. XV–XX стст. Гародня, 2013. Ст. 335