Вацлаў Лаціна

чэскі літаратар
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лаціна (неадназначнасьць).

Ва́цлаў Ла́ціна (па-чэску: Václav Lacina; 9 ліпеня 1906, Глубока-над-Влтавай — 9 сьнежня 1993, Рожмітал-пад-Тжэмшынам) — чэскі празаік, паэт і гумарыст.

Вацлаў Лаціна
Václav Lacina
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 ліпеня 1906
Глубока-над-Влтавай
Памёр 9 сьнежня 1993 (87 гадоў)
Рожмітал-пад-Тжэмшынам
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт, гумарыст
Мова чэская
Дэбют «Studentský časopis», 1922
Значныя творы «Čtení o psaní»
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Клемэнта Готвальда

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і судзьдзі; дзед — гісторык і пісьменьнік Ёзэф Лаціна(cs)[1].

Дзяцінства правёў у Воліню(cs). У 1925 року скончыў гімназію ў Празе. Скончыў юрыдычны факультэт Карлавага ўнівэрсытэту (1925—1929). З 1930 працаваў у судзе сьпярша ў Хэбе, з 1934 — судзьдзём. У 1945—1947 супрацоўнік міністэрства інфармацыі, у 1947—1948 раённы судзьдзя ў Празе, у 1948—1952 сакратар у міністэрстве юстыцыі. У 1952—1953 працаваў на Чэхаславацкім радыё(cs). Ад 1953 року заняўся творчасьцю. З 1973 року на пэнсіі. Жыў у Пржыбраме(cs), апошнія гады жыцьця правёў у доме састарэлых у Рожмітале-пад-Тжэмшынам.

Творчасьць

рэдагаваць

Вацлаў Лаціна найбольш праславіўся літаратурнымі пародыямі. Так, найпясьпяховейшым ягоным творам лічыцца «Чытанка пра напісанку» (чэск. Čtení o psaní)[2], у якой на адну тэму спарадаваныя стылі розных чэскіх літаратараў. Парадыйны характар мелі і творы «Юрыдычны додэкамэрон» (чэск. Dódekamerón juristický) і «Румпэнданцы» (чэск. Rumpendanti, у якой аўтар параду́е прыёмы навуковае фантастыкі.

Таксама тыповымі для яго былі сатырычныя тэксты, пісаныя зь левых пазыцыяў. У часы Першай рэспублікі высьмейваў найперш нацыянал-сацыялістаў, аграрыяў, сацыял-дэмакратаў і фашыстаў, па вайне — калябарантаў і спэкулянтаў. Таксама аб’ектам ягоных насьмешак былі мяшчане(cs), напрыклад у рамане-тэтралёгіі «Шляхецкія забаўкі» (чэск. Panstvo se baví: Snobi táhnou, Architekt Solness, mistr zednický, Poruč psu, Jsme tu ještě)[1].

У 1945 року ўвайшоў у першы склад рэдкалегіі сатырычнага часопісу «Дзікабраз(cs)».

  • Zježení (1925)
  • Krysa na hřídeli (1926)
  • Ozubené okno (1930)
  • Plechový cirkus (1945)
  • Železné koště (1947)
  • Hřbitovní býlí (1951)
  • Hovoří pan Jéminek (1951)
  • Dnes a denně (1957)
  • Malý atlas hub, tlam a pusinek (1959)
  • Žlučové kameje (1965)
  • Sekání dobroty a jiné básně (1992)
  • Snobi táhnou (1945)
  • Architekt Solness, mistr zednický (1947)
  • Čtení o psaní (1947)
  • Slyš a piš (1949)
  • Měšťanské besedy (1953)
  • Pozůstalí (1956)
  • Vandrovní knížka (1959)
  • Poruč psu (1959)
  • Jsme tu ještě (1961)
  • Volšovská preludia (1962)
  • Posada lhářů (1962)
  • Rumpedanti (1962)
  • Co vám mám povídat (1966)
  • Dódekamerón juristický (1968)
  • Doma ve Volyni (1986)
  • Cirkus plechový (1946) — зь Ё. Кайнарам(cs), З. Ваўржынам і інш.
  • Tři satiry (1949)

Пераклады на беларускую мову

рэдагаваць

Твор «Зламаная ветка» Вацлава Лаціны пераклаў на беларускую мову Іван Навуменка[3].

  1. ^ а б Hemelíková, Blanka (27 лістапада 2006) Václav LACINA (чэс.) Slovník české literatury po roce 1945 Праверана 20 красавіка 2016 г.
  2. ^ Pešta, Pavel (1994) LACINA, Václav: Čtení o psaní aneb spisovatelem snadno a rychle (чэс.) Slovník české literatury. Slovník české prózy. Праверана 20 красавіка 2016 г.
  3. ^ Лаціна, В. Зламаная ветка / Вацлаў Лаціна; пер. з чэш. І. Навуменка // Чэшскія і славацкія апавяданні : [пер. з чэш. і славац. моваў] / [склаў І. Мележ]. — Мн.: 1958. — С. 255—259.