Васіль Хрол

беларускі палітык

Васіль Хрол (12 студзеня 1957, Грыдзюшкі Малыя, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць — 4 чэрвеня 2020[4]) — беларускі палітык.

Васіль Хрол
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[1][2] і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 студзеня 1957(1957-01-12)[3]
Грыдзюшкі Малыя, Лужкоўскі сельсавет, Шаркоўшчынскі раён, Маладэчанская вобласьць, БССР, СССР[3]
Памёр: 4 чэрвеня 2020(2020-06-04) (63 гады)
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, БДУ і Паўночна-Заходні інстытут кіраваньня

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся 12 студзеня 1957 году ў вёсцы Грыдзюшкі Малыя Лужкоўскага сельсавету Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобласьці.

Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут, інжынэр-канструктар — тэхноляг электронна-вылічальнай апаратуры. Працаваў намесьнікам начальніка цэха Менскага мэханічнага заводу імя Вавілава, выканаўчым дырэктарам Рэспубліканскага цэнтру гандлю нерухомасьцю, прэзыдэнтам Беларускай асацыяцыі «Нерухомасьць».

Быў членам Партыі народнай згоды[5]. 10 сьнежня 1995 году абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня па Галадзедаўскай выбарчай акрузе № 223 Менска, быў старшынём Камісіі па прамысловасьці, транспарце, будаўніцтве, энэргетыцы, гандлі і іншых паслугах насельніцтву, сувязі і інфарматыцы. Зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканьня[6], быў намесьнікам старшыні Камісіі па пытаньнях эканомікі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога скліканьня, быў старшынём Пастаяннай камісіі па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканьня, быў намесьнікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы[7]. Таксама быў намесьнікам дзяржаўнага сакратара — сябрам Сталага камітэту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ https://web.archive.org/web/20170913232403/http://pravo.levonevsky.org/bazaby/org66/basic/text0375.htm
  2. ^ https://archive.is/OAg1W
  3. ^ а б в г Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 56. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  4. ^ Умер белорусский политик Василий Хрол(рас.). sputnik.by (4 чэрвеня 2020).
  5. ^ Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання(рас.). Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Праверана 4 сьнежня 2020 г.
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. №495 «Об одобрении списка депутатов Верховного Совета Республики Беларусь, включаемых в состав Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь» (рас.)
  7. ^ Хрол Василий Петрович. Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь