Васіль Дзякаў
Васіль Уладзіміравіч Дзякаў (1897, Астрагоск, Варонеская губэрня — 1937) — бальшавіцкі дзяяч.
Біяграфія
рэдагавацьУ 1915 годзе скончыў Варонескую клясычную гімназію. Чалец РСДРП з 1915 году. Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1920—1921 гадах — сакратар Варонескага губвыканкаму, чалец губкаму РКП(б), у 1921—1922 гадах — загадчык Стаўрапольскай губнарасьветай. У 1922 годзе — загадчык аргаддзелам у Віцебскім губкаме, у 1923—1925 гадах — чалец бюро ЦК Беларусі і загадчык аргаддзелам ЦК Беларусі. З кастрычніка 1925 г. па студзень 1926 г. — сакратар Якуцкага абкаму ВКП(б). У 1926—1928 гг. — заг. аргразьмеркам крайкаму ВКП(б) у г. Новасыбірску, у 1928—1930 гг. — начальнік аддзела калгасцэнтару ў г. Маскве, у 1931—1935 гг. — начальнік Упраўленьня выведкі і праектаваньня Волга-Данскога каналу. Рэпрэсаваны ў 1935 г. Расстраляны ў 1937 г. на Пячоры. Рэабілітаваны ў 1957 г.
Літаратура
рэдагаваць- Краткий справочник по филиалам национального Архива республики (Якутия) Якутск. 2001. С. 113./
- Карачун Л. Васіль Дзякаў. // Літоўка ды Саха. Сшытак 3. Койданава. 2011. С. 73
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |