Варэзэ
Варэ́зэ (па-італьянску: Varese) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Лямбардыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Варэзэ | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Кіраўнік: | Давідэ Галімбэрці[d] | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 382 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0332 | ||
Паштовы індэкс: | 21100 | ||
Нумарны знак: | VA | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°49′0″ пн. ш. 8°50′0″ у. д. / 45.81667° пн. ш. 8.83333° у. д.Каардынаты: 45°49′0″ пн. ш. 8°50′0″ у. д. / 45.81667° пн. ш. 8.83333° у. д. | ||
Варэзэ | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.comune.varese.it |
Гісторыя
рэдагавацьГорад быў вядомы з часоў раньняга Сярэднявечча[3]. Свой герб места атрымала ў 1347 годзе. Насельніцтва да 1848 году складала блізу 4 тысячаў чалавек[4]. У 1859 годзе Джузэпэ Гарыбальдзі супрацьстаяў аўстрыйскім войскам, якія ачольваў фэльдмаршал-лейтэнант Карл Барон Урбан, каля Варэзэ. Акрамя таго, менавіта тут зьдзейсьніў свае першыя выпрабавальныя палёты лятак Савоя-Маркецьці SM.93.
У XX стагодзьдзі, дзякуючы павелічэньню колькасьці насельніцтва і паляпшэньню эканомікі места, памеры Варэзэ павялічыліся. Цягам XX стагодзьдзя эканоміка гораду хутка разьвівалася, галоўным чынам, дзякуючы апрацоўчай, мэханічнай і электрамэханічнай і тэкстыльнай прамысловасьці. Варэзэ быў добра вядомы сваёй абутковай прамысловасьцю[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ^ https://demo.istat.it/?l=it
- ^ а б «Varese». Enciclopedia Treccani.
- ^ «The national cyclopaedia of useful knowledge Vol IV». London: Charles Knight. 1848. — . 811.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт. (італ.)