Вароты ў пекла
Каардынаты: 40°15′9.4″ пн. ш. 58°26′21.8″ у. д. / 40.252611° пн. ш. 58.439389° у. д.
«Варо́ты ў пе́кла» — месца заляганьня прыроднага газу ў Дэрвэзе (Ахалскі велаят, Туркмэністан). Атрымала сваю назву з-за сталага гарэньня прыроднага газу, якое бесперапынна адбываецца з 1971 року.
Пасьля таго, як у 1971 савецкія навукоўцы адкрылі гэтае месца заляганьня[1], тут быў разьбіты лягер і ўсталяваны свідравальны станок. Неўзабаве пасьля пачатку здабычы газу зямля пад лягерам абвалілася. На шчасьце, ніхто зь людзей не загінуў, аднак на паверхню вырвалася значная колькасьць мэтану, пагражаючы вялізнымі экалягічнымі праблемамі і стаўшыся прычынаю сьмерцяў некалькіх жыхароў суседніх вёсак.
Тады навукоўцы вырашылі падпаліць атрутныя газы з утворанай пасьля абвалу зямлі дзіркі. Гэта было не найгоршае рашэньне на тле таго, што мэтан, які дасягнуў бы атмасфэры, стварыў небясьпечны парніковы эфэкт[2]. Чакалася, што агонь спыніцца празь некалькі дзён, аднак вялізныя паклады газу падтрымліваюць яго да сёньня[3].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ The Door to Hell: Take a look inside a giant hole in the desert which has been on fire for more than 40 YEARS (анг.). Daily Mail (27 July 2012). Праверана 10 кастрычніка 2012 г.
- ^ The Gates of Hell" burning for 40 years in Turkmenistan (анг.). Reuters. Праверана 8 кастрычніка 2012 г.
- ^ What a ‘hell hole’! (анг.). Pakistan Daily Times (September 14, 2012). Праверана 11 кастрычніка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВароты ў пекла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |