Вараская затока
(Перанакіравана з «Вараскі заліў»)
Вараская затока (па-нарвэску: Varanger fjord, таксама Варангер-фіёрд) — затока ў Баранцавым моры, паміж расейскім паўвостравам Рыбацкім і нарвэскім паўвостравам Варангер. Самы ўсходні фіёрд Нарвэгіі. Даўжыня 90 км, шырыня ля ўваходу ў затоку дасягае 50 км, глыбіня да 420 м. Утварае добрыя гавані; у паўднёвы бераг удаецца Бэк-фіёрд (Паз) і губа Вар’ема (рака Вар’ема).