Вандомскі пляц
(Перанакіравана з «Вандомская плошча»)
Вандомскі пляц (па-француску: Place Vendôme), раней пляц Людовіка Вялікага (Place Louis le Grand) — адзін зь «пяці каралеўскіх пляцаў» Парыжу. Мэтро: лініі 3, 7, 8, станцыя Opéra.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/%D0%92%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%BE%D0%BC%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%BB%D0%BE%D1%89%D0%B0%D0%B4%D1%8C.jpg/450px-%D0%92%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%BE%D0%BC%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%BB%D0%BE%D1%89%D0%B0%D0%B4%D1%8C.jpg)
Разьмешчаны ў 1-й муніцыпальнай акрузе Парыжу, недалёка ад Парыскай опэры. Створаны ў 1699 годзе па праекце архітэктара Жуля Ардуэн-Мансара ў гонар Людовіка XIV, а назву атрымаў ад палаца Сэзара дэ Ванда. Аднастайныя будынкі ў стылі клясыцызму на пляцы былі скончаны да 1720 году.
У цэнтры Вандомскага пляцу ўсталяваная 44-мэтровая Вандомская калёна са статуяй Напалеона наверсе, выкананая па ўзоры рымскай калёны Траяна.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВандомскі пляц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў