Валуеўскі цыркуляр
прадпісаньне міністра ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі П. А. Валуева
Валу́еўскі цыркуля́р (па-расейску: валу́евский циркуля́р) — прадпісаньне міністра ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі П. А. Валуева ад 18 ліпеня 1863 году, накіраванае ў Кіеўскі, Маскоўскі ды Пецярбургскі цэнзурныя камітэты, аб спыненьні друкаваньня літаратуры на ўкраінскай мове (фактычна пад забарону патрапіла і беларуская мова). Да пропуску цэнзурай дазваляліся «толькі такія творы на гэтай мове, якія належаць да вобласьці вытанчанае літаратуры».
Валуеўскі цыркуляр | |
Цыркуляр | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падпісант / выдавец | Пётар Валуеў[d] |
Па першачатковых плянах дзеяньне цыркуляру павінна было трываць да сканчэньня паўстаньня 1863—1864 гадоў, але дэ-факта ён дзейнічаў да пачатку XX ст., ды ў 1876 годзе быў дапоўнены Эмскім указам.