Ваенныя дзеяньні
Ваенныя дзеяньні — арганізаванае выкарыстаньне сіл і сродкаў дзеля выкананьня пастаўленых баявых задачаў часткамі, злучэньнямі, аб’яднаньнямі ўсіх відаў узброеных сіл.
Вядуцца ў розных формах на зямлі, у паветры і на моры. Характарызуюцца, зь сярэдзіны 20 стагодзьдзя, рашучасьцю мэтаў і вялікім прасторавым размахам, удзелам буйных груповак войскаў (сіл), шырокім выкарыстаньнем усіх відаў зброі і баявой тэхнікі, высокай манёўранасьцю, дынамічнасьцю і хуткацечнасьцю, рэзкімі зьменамі сытуацыі, вялікім выдаткаваньнем матэрыяльных сродкаў. Тэрмін «ваенныя дзеяньні» звычайна ўжываецца ў дачыненьні да дзеяньняў стратэгічнага маштабу, а ў дачыненьні да дзеяньняў апэратыўна-тактычнага маштабу ўжываецца тэрмін «баявыя дзеяньні».
Формы ваенных дзеяньняў
рэдагавацьФормы ваенных дзеяньняў ужываюцца ў залежнасьці ад маштабу ўзброенай барацьбы, магчымасьцяў відаў узброеных сілаў і родаў войск (сілаў), мэты ваенных дзеяньняў і характару задачаў, што выконваюцца.
Да формаў ваенных дзеяньняў адносяцца:
- апэрацыя,
- бітва,
- баявыя дзеяньні (у т.л. сыстэматычныя баявыя дзеяньні),
- бой,
- удар (у т.л., ядзерны).
Літаратура
рэдагаваць- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. С.146.