Славутасьць
Вадуцкая ратуша
Паўночна-ўсходні бок ратушы ў Вадуцы
Паўночна-ўсходні бок ратушы ў Вадуцы
Краіна
Месцазнаходжаньне Вадуц
Вадуцкая ратуша на Вікісховішчы

Ра́туша Ва́дуцу (па-нямецку: Rathaus zu Vaduz) — будынак паседжаньняў гарадзкога й камунальнага савету Вадуцу.

Паўднёва-ўсходні бок ратушы з гаўбечнай фрэскай

Гісторыя

рэдагаваць

У 1931 годзе камунальны савет Вадуцу прыняў рашэньне аб будаўніцтве новага будынка ратушы. У выніку праведзенага конкурса ў лютым 1932 году быў прыняты (пасьля пэўнай колькасьці пераапрацовак) праект ліхтэнштайнскага архітэктара Франца Рокле, а ў верасьні таго ж году ён быў зацьверджаны камунальным саветам гораду. Будаўніцтва ажыцьцяўлялася ў 1932—1933 гадох, а сам будынак быў адчынены 19 лістапада 1933 году. Па прычыне шматкратнага перавышэньня выдаткаў на будаўніцтва (яны перавышалі гадавы бюджэт камуны ў тры разы), савет прыняў рашэньне здаваць пэўную частку будынка ў арэнду. У 1984 годзе была спынена дзенасьць апошняй дамовы аб арэндзе — зь Ліхтэнштайнскім пазямельным банкам (ням. Liechtensteinische Landesbank), які трымаў тут пункт абмены валюты. З гэтага часу увесь будынак знаходзіцца ў распараджэньні гарадзкой камуны гораду.

Архітэктура

рэдагаваць

Будынак ратушы мае прамавугольную форму з прыбудаванай вежай, выкананы й стылізаваны як архітэктурны помнік заходнеэўрапейскага Сярэднявечча. Ратушу пакрывае высокі двухсхільны дах. На ўсходнім баку ратушы знаходзіцца высечаны з каменьня герб камуны Вадуц, усталяваны тут у 1983 годзе. Выраблены ў 1932 годзе й падараваны камуне князем Ліхтэнштайна герб быў у 1980-я гады перанесены на сьцяну паўночна-заходняга фасаду ратушы. Сьцены залі пасяджэньняў упрыгожаны Ёзэфам Зэгерам стылізаванымі выявамі князёў Ліхтэнштайна з розных дынастыяў — пачынаючы з часоў Сярэднявечча. Тут таксама знаходзяцца партрэты кіраўнікоў княства пачынаючы з 1712 году й бургамістраў Вадуцу.

На паўднёва-ўсходняй частцы сьцяны будынка, вакол балкону ў 1937 годзе была створана фрэска, на якой адлюстраваны сьвяты Урбан, апякун вінаградараў і вінаробаў, зь вінаграднай лазой ў руках. Гэтая карціна адлюстроўвала вялікае значэньне вінаградарства для жыхароў Вадуца ў мінулым. Па непаразуменьні, сьвяты Урбан на фрэсцы намаляваны папам рымскім.

З паўднёва-ўсходняга боку ад ратушы знаходзіцца Ратушная плошча (ням. Rathausplatz), якая цалкам зьмяніла сваё аблічча пасьля касмэтычных працаў у 2006 годзе. Гэтак, напрыклад, цяпер яна выкладзеная чырвонымі плітамі з плястыкі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Cornelia Herrmann: Die Kunstdenkmäler des Fürstentums Liechtenstein. Das Oberland. In: Gesellschaft für Schweizerische Kunstgeschichte GSK: Die Kunstdenkmäler der Schweiz. Bern 2007, ISBN 978-3-906131-85-6.