Вадзім Лялін (нарадзіўся 15 лістапада 1982 году) — беларускі вясьляр акадэмічнага стылю. Чэмпіён Эўропы 2010 году ў двойцы. Пераможца этапу Кубка сьвету (2015).

Вадзім Лялін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся15 лістапада 1982 (42 гады)
в. Міхалёва 3, Бабруйскі раён, БССР
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяакадэмічнае веславаньне

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2008 году. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі акадэмічнае веславаньне (чацьверкі), дзе ў паўфінале разам з камандаю заняў 5 месца і ў фінал не патрапіў[1]. На Алімпійскіх гульнях 2016 году заняў 9 месца ў складзе парнай чацьверкі.