Вадзім Генадзевіч Валовіч

Вадзім Генадзевіч Валовіч[1] — Першы намесьнік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці. Ён нарадзіўся ў 1978 годзе ў горадзе Лепель у Віцебскае вобласьці.

Вадзім Генадзевіч Валовіч
Род дзейнасьці нагляд за выкананьнем права
Дата нараджэньня 1978(1978)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, БССР,
Віцебская вобласьць,
Лепельскі раён,
м. Лепель
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы

Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя П. М. Машэрава (2004 год)

Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2018 год)
Пасада Першы намесьнік старшыні КДК па Віцебскае вобласьці
Час 1 лютага 2021
Сайт Старонка ў сеціве

Скончыў у 2004 г. Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя П. М. Машэрава. Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь скончыў у 2018 г.

Пачаў сваю работу ў 1999 годзе эканамістам па фінансавай рабоце фінансавага аддзела Віцебскага станкабудаўнічага завода імя Камінтэрна. Рабіў ва ўправе сацыяльнае абароны Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта старшым кантралёрам-рэвізорам з 1999 па 2001 гады, а затым з 2001 па 2004 рабіў вядучым кантралёрам-рэвізорам. Затым перайшоў на работу ў рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Віцебскхлебпрам" на пасаду вядучага бухгальтара-рэвізора, дзе рабіў з 2004 па 2007 гады.

З 2007 г. робіць у ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці на пасадах:

  • галоўны спэцыяліст управы кантролю органаў выканаўчае ўлады і каардынацыі кантрольнае дзейнасьці кантралюючых органаў (2007—2011),
  • намесьнік начальніка ўправы кантролю органаў выканаўчай улады і каардынацыі дзейнасьці кантралюючых органаў (2011-2013),
  • намесьнік начальніка ўправыкаардынацыі кантрольнае дзейнасьці і арганізацыйнае работы — начальнік аддзела кантролю дзяржаўнае ўласнасьці (2013—2017),
  • начальнік управы кантролю за работай галін гаспадаркі (2017—2020),
  • намесьнік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці (2020—2021).

Зь 1 лютага 2021 г. прызначаны на пасаду першага намесьніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.

  • Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя П. М. Машэрава (2004 год)
  • Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2018 год)

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць