Вадзяны млын (Лужкі)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Вадзяны млын
Вадзяны млын
Вадзяны млын
Краіна Беларусь
Вёска Лужкі
Каардынаты 55°21′06.38″ пн. ш. 27°51′45.75″ у. д. / 55.3517722° пн. ш. 27.8627083° у. д. / 55.3517722; 27.8627083Каардынаты: 55°21′06.38″ пн. ш. 27°51′45.75″ у. д. / 55.3517722° пн. ш. 27.8627083° у. д. / 55.3517722; 27.8627083
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Вадзяны млын на мапе Беларусі
Вадзяны млын
Вадзяны млын
Вадзяны млын
Вадзяны млын на Вікісховішчы

Вадзяны млын — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Лужках. Знаходзіцца каля запруды на правым беразе ракі Мнюты.

Гісторыя

рэдагаваць

Вадзяны млын у Лужках збудавалі на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў. У 1912 годзе над ім надбудавлі два паверхі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік прамысловай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне 3-павярховы будынак пад высокім 2-схільным дахам. Цокальны паверх з бутавага каменю. Прафіляваны карніз аддзяляе два верхнія паверхі з цэглы (надбудаваныя ў 1912 годзе). Унутры на кожным паверсе вылучаецца тры памяшканьні: вялікае цэнтральнае і два вузкія тарцовыя. Унізе заходняй часткі будынка ў камэры стаяць дзьве турбіны. У цэнтральным памяшканьні цокальнага паверху месьцяцца мэханізмы перадачы і рэгуляваньня руху турбінаў. На другім паверсе стаяць жорны і прыстасаваньні для сартаваньня мукі. Адсюль транспартэрам мука падаецца на трэці паверх[1].

  1. ^ Алісейчык В. Лужкоўскі вадзяны млын // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 266.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.