Ваданоска
рака ў Беларусі
Вадано́ска — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Сушанкі (басэйн Дняпра). Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Пачынаецца за 4 км на поўнач ад мястэчка Лясны, вусьце за 2 км на поўдзень ад вёскі Ўсакіна. У вадазборы і па берагах пераважае забалочаны лес. У вярхоўі — балота Астравы-Дулебы (урочышча Вялікае Дулебскае).
Ваданоска | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля м.-ка Лясны |
Вусьце | Сушанка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 10 км |
Плошча басэйну | 54 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 85