Вагон мэтро тыпу В
Вагон мэтро тыпу В — савецкае пазначэньне вагонаў мэтрапалітэну, вырабленых у Нямеччыне, атрыманых у якасьці рэпарацыі і якія эксплюатаваліся ў СССР пасьля Другой сусьветнай вайны. З прычыны адсутнасьці запчасткаў рамонт гэтых вагонаў быў вельмі абцяжараны. У Маскоўскім мэтрапалітэне некаторы час няспраўныя вагоны дадзенага тыпу захоўваліся на неэксплюатацыйным участку Арбацка-Пакроўскае лініі паміж станцыямі «Калінінская» і «Кіеўская» (цяпер гэты ўчастак уваходзіць у склад Філёўскай лініі)[1].
В-1 (В-4) | |
---|---|
Вытворца | Orenstein & Koppel |
Пэрыяд выпуску | 1927 |
Пэрыяд эксплюатацыі | 1946 (у СССР) |
Тара | 29,5 т |
Даўжыня | ~18000 мм |
Шырыня | 2620 мм |
Вышыня | 3600 мм |
Хуткасьць | 60 км/г |
Тып тормазу | электрадынамічны |
Дыямэтар колаў | 900 мм |
Выкарыстоўваецца | Маскоўскі мэтрапалітэн |
В-2, В-3 | |
---|---|
Вытворца | Wegmann & Co |
Пэрыяд выпуску | 1930 |
Пэрыяд эксплюатацыі | 1946 (у СССР) |
Тара | 30/35,5 т |
Даўжыня | ~18000 мм |
Шырыня | 2620 мм |
Вышыня | 3600 мм |
Хуткасьць | 60 км/г |
Тып тормазу | электрадынамічны |
Магутнасьць | 2x100/4x70 кВт |
Дыямэтар колаў | 900 мм |
Выкарыстоўваецца | Маскоўскі мэтрапалітэн |
Усяго ў Маскве эксплюатавалася 120 вагонаў тыпу В. Зь іх 24 — прычапных тыпу В-1, 61 — дзьвюхматорных тыпу В-2, 35 — чатырохматорных тыпу В-3. Пастаўка вагонаў была пачата 30 кастрычніка 1945 году. Першыя вагоны былі пастаўлены ў Маскву ў лютым 1946 году, да 11 сакавіка быў пераабсталяваны для эксплюатацыі ў Маскоўскім мэтрапалітэне першы вагон, да траўня 1946 году ўсё 120 вагонаў былі гатовыя да эксплюатацыі. Усе яны былі прыпісаны да дэпо «Паўночнае»[1].
Апошнія вагоны тыпу В былі сьпісаны ў 1965 годзе. На сёньняшні дзень адзін з чатырохдзьверных вагонаў тыпу В № 158 захаваўся ў электрадэпо «Чырвоная Прэсьня» у якасьці адрыны. Пазьней ён будзе перададзены ў музэй. Па ўспамінах аднаго з былых машыністаў мэтрапалітэна, першапачаткова вагоны былі з раскошаю аздоблены знутры, а па выгодах кабіны машыніста пераўзыходзілі нават сучасныя расейскія вагоны[1].
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць