Вайскова-марскія сілы Ўкраіны

(Перанакіравана з «ВМС Украіны»)

Вайскова-марскія сілы Ўкраіны (па-ўкраінску: Військово-Морські Сили Збройних Сил України) — від Узброеных сілаў Украіны, прызначаны для абароны сувэрэнітэту і дзяржаўных інтарэсаў Украіны на моры, разгрому груповак ВМС суперніка ў сваёй апэрацыйнай зоне самастойна і ва ўзаемадзеяньні зь іншымі відамі Ўзброеных сілаў Украіны, садзейнічаньне Сухапутным войскам Украіны на прыморскім кірунку.

Сьцяг вайскова-марскіх сілаў Украіны
Фрэгат ВМС Украіны «Гетман Сагайдачны»

Па стане на пачатак 2014 году, у ВМС Украіны служыла 15 470 чалавек. На ўзбраеньні 4 карвэты, 1 фрэгат, 1 падводная лодка, 26 дапаможных караблёў і 35 самалётаў. Штаб-кватэра ВМС Украіны да Крымскага крызісу 2014 году была разьмешчана ў Севастопалі[1].

Роды войскаў

рэдагаваць
  • надводныя сілы
  • падводныя сілы
  • авіяцыя ВМС
  • берагавыя ракетна-артылерысцкія войскі
  • марская пяхота

Камандуючыя ВМС Украіны

рэдагаваць

Камандуючымі ВМС Украіны былі:

  • 22 сакавіка 1918 — віцэ-адмірал Міхаіл Саблін
  • 30 красавіка 1918 — контар-адмірал Міхаіл Востраградзкі
  • 10 июня 1918 — контар-адмірал Вячаслаў Клачкоўскі
  • красавік 1992 — кастрычнік 1993 — віцэ-адмірал Барыс Кожын
  • кастрычнік 1993 — кастрычнік 1996 — віцэ-адмірал Уладзімер Бяскаравайны.
  • 28 кастрычніка 1996 — 20 траўня 2003 — адмірал Міхаіл Ежэль
  • 21 траўня 2003 — 23 сакавіка 2006 — віце-адмірал Ігар Князь.
  • 23 сакавіка 2006 — 17 сакавіка 2010 — адмірал Ігар Ценюх.
  • 18 сакавіка 2010 — 26 ліпеня 2012 — адмірал Віктар Максімаў.
  • 27 ліпеня 2012 — 19 лютага 2014 — адмірал Юрый Ільін
  • 1 сакавіка 2014 — 2 сакавіка 2014 контар-адмірал Дзяніс Бяразоўскі
  • 2 сакавіка 2014 — па сёньняшні дзень — контар-адмірал Сяргей Гайдук[2]
  1. ^ В Севастополе взяли штурмом штаб ВМС Украины. Уніан (рас.)
  2. ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/2/88842/ Камандуючым ВМС Украіны прызначаны Сяргей Гайдук

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць