Бітва пры Саблатэ
Бітва пры Саблатэ (па-чэску: Zablati, па-нямецку: Sablat) адбылася 10 чэрвеня 1619 году падчас чэскага пэрыяду Трыццацігадовай вайны. Бітва адбылася паміж імпэрскай арміяй графа Бюкуа і пратэстанцкай арміяй графа Мансфэльда.
Калі граф Мансфэльд ішоў на падтрымку генэрала Гогенлёэ, які абложваў Чэске Будзеёвіцэ, генэрал Бюкуа перахапіў яго побач з маленькай вёскай Саблат і навязаў бітву. Мансфэльд атрымаў паразу, страціўшы як мінімум 1500 жаўнераў і абоз.
У выніку пратэстанты былі вымушаны зьняць аблогу з Чэскіх Будзеёвіцаў.