Бітва пры Нёў-Шапэль
Бі́тва пры Нёў-Шапэль (7—13 сакавіка 1915) — наступ ангельскіх войскаў, сумесна з бэльгійскімі часткамі, праведзенае каля вёскі Нёў-Шапэль, падчас Першай сусьветнай вайны. Пастаўленай мэты, а менавіта прарыву нямецкага фронту, ангельскія войскі не дасягнулі.
Бітва пры Нёў-Шапэль | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Францыя Вялікая Брытанія Брытанская Індыя Бэльгія | Нямецкая Імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Джон Фрэнч | Эрых фон Фалькенгайн | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
4 дывізіі | 3 дывізіі | ||||||||
Страты | |||||||||
11 200 забітых, параненых і зьніклых:
| 8600 забітых, параненых і зьніклых | ||||||||
Перад наступлам
рэдагавацьУ сакавіку 1915 году ангельскае камандаваньне пастанавіла правесьці лякальны наступ у Нёў-Шапэль, задзейнічаўшы 2 армейскіх корпусу. Таксама плянаваліся адцягваючыя дзеяньні сіламі 2-й ангельскай арміі і бэльгійскімі часткамі. Француская армія аказвала падтрымку ў гэтым наступе толькі артылерыяй.
Наступ
рэдагаваць7 сакавіка пасьля артылерыйскай падрыхтоўкі на фронце працягласьцю 3 км, ангельскія войскі атакавалі пазыцыі 7-га нямецкага корпусу. Пасьля распачатых баёў, наступаўшым атрымалася авалодаць вёскай Нёў-Шапэль і першай нямецкай лініяй абароны. Затым, каб падрыхтавацца да другой атацы, ангельцы былі вымушаныя спыніць наступ, што дало магчымасьць немцам падцягнуць рэзэрвы. Наступныя напады брытанцаў пасьпяхова адбіваліся немцамі, якія нярэдка распачыналі контратакі. Наступ ангельцаў захлынуўся. Генэрал Фрэнч, з-за страт і недахопу снарадаў быў вымушаны спыніць наступ.
Ангельская армія страціла каля 11 000 забітымі і параненымі. Наступ пры Нёў-Шапэль аказаўся няўдалым для саюзьнікаў.
Літаратура
рэдагаваць- Кіган Джон Первая мировая война — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.
- Зайончкоўскі А.М. Первая мировая война — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзыл Ліддел Гарт 1914. Правда о Первой мировой — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / пад рэдакцыяй І. І. Растунова — у 2-х тамах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.