Бітва пад Салатамі (1703)
Бі́тва пад Сала́тамі — бітва Вялікай Паўночнай вайны, якая адбылася 18 (29 сакавіка) 1703 году ля летувіскага мястэчка Салаты, паміж аб’яднаным расейска-літоўскім войскам на чале з Рыгорам Агінскім і швэдзкім войскам пад камандваньнем Адама Людвіга Левэнгаўпта й Югана Адольфа Клёт фон Юнгенсбурга. Швэды атрымалі ў ёй упэўненую перамогу, нягледзячы на тое, што колькасна значна саступалі праціўніку.
Бітва пад Салатамі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Швэцыя | Расея, Рэч Паспалітая | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Адам Людвіг Левэнгаўпт, Юган Адольф Клёт фон Юнгенсбург | Рыгор Антоні Агінскі | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
1 100[1] | 6 000[2] | ||||||||
Страты | |||||||||
40 забітых, 125 параненых, 2 прапаўшых бязь вестак | 1 500 забітых, 11 гарматаў, 500 калёсаў, 11 сьцягоў, 2 штандары | ||||||||
Бітва
рэдагавацьШвэды выстраіліся ў прамую лінію, у якой правым флянгам камандаваў Адам Людвіг Левэнгаўпт, а левым — Юган Адольф Клёт фон Юнгенсбург. У цэнтры знаходзілася артылерыя, якую з бакоў прыкрывалі кавалерыя й пяхота. Войскі хаўрусьнікаў складаліся з расейскай пяхоты пасярэдзіне й літоўскай кавалерыі па флянгах. Перад пяхотай знаходзілася 11 гарматаў.
Бітва пачалася а 8 гадзіне й доўжылася да поўдню. Левэнгаўпт першым даў загад сваім войскам атакаваць. Калі швэды наблізіліся да расейска-літоўскіх войскаў прыкладна на адлегласьці ў 400 крокаў, тыя пачалі паліць з гарматаў, але гэта амаль не пашкодзіла швэдаў. І толькі калі швэды наблізіліся на 100 крокаў, левы флянг хаўрусьнікаў пайшоў у атаку, якая, аднак, была адбітая Левэнгаўптам. Затым перайшоў да дзеяньняў і расейска-літоўскі правы флянг, але быў разьбіты. Тым часам швэдзкі цэнтар пайшоў на расейскую пяхоту і прымусіў яе пусьціцца наўцёкі, нагледзячы на падтрымку з боку літоўскай кавалерыі. Левэнгаўпт даў загад не перасьледваць праціўніка, бо палічыў, што яго войска знаходзілася ня ў лепшай форме.