Бітва пад Ленінам
Бі́тва пад Ле́нінам — бітва 12—13 кастрычніка 1943 году каля вёскі Леніна (Магілёўская вобласьць) паміж 33-й арміяй Заходняга Фронту пад камандаваньнем генэрала Гордава, у склад якой уваходзіла 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касьцюшкі, і сіламі Вэрмахту.
Бітва пад Ленінам | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
![]() ![]() ![]() | ![]() | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
![]() ![]() | ![]() ![]() | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
![]() ![]() ![]() | ![]() ![]() | ||||||||
Страты | |||||||||
![]() ![]() ![]() | ![]() 326 палонных | ||||||||

Бітва зьяўлялася часткай Аршанскай наступальнай апэрацыі. Яна стала першай бітвай польскіх падразьдзяленьняў на Ўсходнеэўрапейскім тэатры баявых дзеяньняў Другой сусьветнай вайны.
Хада падзеяў
рэдагавацьБітва пад Ленінам адбылася 12—13 кастрычніка 1943 году. За вышыню «215,5» разам з жаўнерамі 42-й і 290-й стралковых дывізій 33-й арміі Заходняга фронту змагалася і 1-я Польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касьцюшкі пад камандаваньнем генэрала З. Бэрлінга. 12 кастрычніка воінскія злучэньні авалодалі вёскамі Палзухі і Трыгубава.
На працягу 2 дзён працягваліся крывавыя баі, у якіх вызначыліся 185 воінаў польскай дывізіі, 6-ці савецкім і польскім жаўнерам надалі званьне Героя Савецкага Саюзу. У паветраных баях удзельнічалі лётчыкі 1-й паветранай арміі.
У ходзе баёў было зьнішчана 9 танкаў і штурмавых гармат, каля 1,5 тысячаў варожых салдат і афіцэраў, захоплена 300 палонных, 58 гармат і мінамётаў.
Памяць
рэдагавацьЗ 1950 году 12 кастрычніка стала ў Польскай Народнай Рэспубліцы нацыянальным сьвятам — Днём Войска Польскага.
У 1968 годзе, да 25-годзьдзя бітвы, ў вёсцы Леніна былі створаны помнік бітвы і адкрыты Музэй савецка-польскай баявой садружнасьці. У гэтым жа годзе дэкрэтам Дзяржсавету ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальду» 2-й клясы.
Указам Сэйму Польскай Народнай Рэспублікі ад 26 траўня 1988 году быў заснаваны крыж «За бітву пад Ленінам».
Сяло Трыгубава, за якое палякі вялі цяжкія баі, было пераназванае ў Касьцюшкава.
Штогод 12 кастрычніка ў вёску Леніна прыяжджаюць вэтэраны польскіх фармаваньняў, якія ўдзельнічалі ў вызваленьні Беларусі.