Бітва на Калубары (16 лістапада — 15 сьнежня 1914 году) — галоўная бітва Першай сусьветнай вайны на Балканах падчас Сэрбскай кампаніі. Сэрбскія войскі здолелі разьбіць карпусы 5-й і 6-й армій аўстрыйскага фэльдцэйхмайстра Оскара Паціёрэка, дзякуючы чаму быў вызвалены Бялград.

Бітва на Калубары
Становішча на сэрбскім фронце ў лістападзе-сьнежні 1914 году
Дата: 16 лістапада — 15 сьнежня 1914
Месца: рака Калубара, Сэрбія
Вынік: Перамога Сэрбіі
Супернікі
Сьцяг Сэрбіі (1882-1918) Сэрбія
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Аўстра-Вугорская імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Сэрбіі (1882-1918) Радамір Путнік
Сьцяг Сэрбіі (1882-1918) Жывоін Мішыч
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Оскар Паціёрэк
Колькасьць
250 000200 000
Страты
132 000 забітых, 6980 параненых і палонных120 000 забітых і параненых, 70 000 палонных

Расклад сіл перад бітвай рэдагаваць

 
Сэрбскія салдаты падчас бітвы на Калубары

Пасьля бітвы пры Дрыне, сэрбская армія была вымушана адысьці на правы бераг ракі Калубара. Сэрбская армія мела ў сваім складзе 250 000 дрэнна экіпіраваных салдат, тады як аўстрыйскія войскі колькасьцю ў 280 000 ні ў чым ня мелі патрэбу.

  • 16 лістапада 1914 году, аўстра-вугорская балканская групоўка (5-я і 6-я арміі, усяго 140 000 чалавек[1]) пад камандаваньнем фэльдцэйхмайстра Оскара Паціёрэка пачала магутную атаку на пазыцыі сэрбаў. Мэтай наступу быў захоп чыгуначнага адрэзку Абрэнавач-Вальева для паляпшэньня забесьпячэньня войскаў на сэрбскім фронце. 5-й аўстра-вугорскай арміі ўдалося захапіць Лазарэвац, адціснуўшы 2-ю сэрбскую армію.
  • У сваю чаргу, 6-я армія 24 лістапада захапіла стратэгічную вышыню гару Мальен каля Дзівчыбарэ, абвастрыўшы тым самым сытуацыю для сэрбаў на левым флянгу.
  • 25 лістапада 5-й арміі пашчасьціла адціснуць 2-ю і 3-ю сэрбскія арміі і перайсьці раку Льег, зайшоўшы ў флянг 1-й сэрбскай арміі.

Бачачы безвыходные становішча генэрал Жывоін Мішыч вырашыў пакінуць пазыцыі і адступіць да гораду Горна Мілановац. Ён хацеў адкласьці немінучую бітву, перагрупаваць войскі і са сьвежымі сіламі пачаць контратаку. Ваявода Радамір Путнік першапачаткова не ўхваліў плян генэрала Мішыча, так як гэта пагражала стратай Белграду. Аднак, рэчаіснасьць пераканала фэльдмаршала падтрымаць пляну Мішыча.

30 лістапада сэрбскія войскі пакідаюць Бялград. Оскар Паціёрэк вырашае разьбіць 2-ю сэрбскую армію на сваім правым флянгу, і тым самым агаляе свае пазыцыі. Фэльдцэйхмайстар палічыў, што змучаная 1-я сэрбская армія нічога ня будзе рабіць на фронце. Паціёрэк не дазволіў сваім войскам атрымаць адпачынак, чым іх цалкам зьнясіліў, тады як сэрбы адпачывалі і рыхтаваліся да контрнаступу.

Контрнаступ рэдагаваць

 
Помнік 1300 капралам
1-ой сэрбскай арміі

Радамір Путнік загадаў распачаць усеагульным наступ сэрбскай арміі 3 сьнежня 1914 году. Дзякуючы расьцягнутасьці аўстра-вугорскіх войскаў, сэрбы адзін за адным пачалі разьбіваць карпусы 6-й арміі, захапіўшы 5 сьнежня стратэгічную вышыню гару Сувабор. Хоць наступ на іншых участках фронту было не гэтак паказальны, Оскар Паціёрэк загадаў адысьці на левы бераг Калубары, каб арганізаваць жорсткую атаку на 2-ю сэрбскую армію. Арганізаваныя атакі і штурмы сэрбскіх пазыцыяў не былі пасьпяховымі. Атрымаўшы падмацаваньні, сэрбы разграмілі 8-ы корпус 5-й арміі, чым прымусілі аўстра-вугорскія часткі пакінуць Бялград і 15 сьнежня сэрбскія войскі ўступілі ў сталіцу.

Вынік рэдагаваць

Сэрбскія войскі атрымалі вельмі важную перамогу, бо 10 наступных месяцаў у Сэрбіі не праводзіліся буйныя вайсковыя дзеняньні. Страты Сэрбіі за ўвесь 1914 год былі велічэзнымі — 170 000 салдат і афіцэраў. Не было ніякай надзеі і на дапамогу ад саюзьнікаў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Österreich-Ungarns letzter Krieg. — 1930. — P. 186—188. (ням.)

Літаратура рэдагаваць

  • Корсун М. Г.:Балканскі фронт ПСВ
  •  Jordan, David The Balkans, Italy & Africa 1914–1918: From Sarajevo to the Piave and Lake Tanganyika. — London: Amber Books, 2008. — ISBN 978-1-906626-14-3