Бітва на Гробніцкім полі
Бі́тва на Гро́бніцкім по́лі (па-харвацку: Bitka na Grobničkom polju) — легендарная (магчыма, прыдуманая) бітва, якая, згодна з харвацкімі летапісамі, адбылася ў 1242 годзе паміж харвацкім і мангола-татарскім войскамі падчас паходу хана Батыя на Ўсходнюю і Заходнюю Эўропу і завяршылася перамогай харвацкіх войскаў над мангола-татарамі. Першая згадка аб гэтай падзеі адносіцца да XVI стагодзьдзя і стала асновай для адной з раньніх рамантычных паэм «Гробніцкае поле» (па-харвацку: Grobničko polje) Дзімітрыя Дземетара, напісанай у 1842 годзе праз 600 гадоў пасьля магчымай бітвы. Аднак гісторыкамі сам факт бітвы ставіцца пад вялікі сумнеў: у дакумэнтах XIII стагодзьдзя няма ніякіх згадак аб падобных бітвах, а на месцы бітвы няма ніякіх знаходак тых часоў.
Перадгісторыя
рэдагавацьПасьля двух разгромных паходаў Бату-хана на Русь мангола-татары рушылі на Захад: імі былі спустошаныя Польшча, Вугоршчына, Чэхія, Славаччына, значная частка Балкан, пасьля чаго мангольскія войскі падступілі да Аўстрыі, да нямецкіх княстваў, Вэнэцыі і Рыму. Лічыцца, што манголы разрабавалі ўсю Ліку і Далмацыю і спалілі Загрэб, ня здолеўшы ўзяць, аднак, Вінадол. Вынікі мангольскіх спусташэньняў прывялі да таго, што неўзабаве на поўдні Эўропы пачалася эпідэмія чумы .
Зьмест легенды
рэдагавацьПаводле легенды, добраахвотнікі з усёй Харватыі (якая на той момант знаходзілася ў уніі з Вугоршчынай сышліся там, каб даць адпор мангола-татарскім войскам, і так разграмілі захопнікаў, што тыя сышлі і больш не вярталіся. Аднак доказаў самога факта бітвы да гэтага часу ня знойдзена: невядомая ні колькасьць харвацкага войска, ні імёны яго камандзіраў, пры гэтым у летапісах згадваюцца толькі 30 тысячаў мангола-татарскіх салдат з ханам Батыем, якіх удалося разьбіць ушчэнт і нанесьці ім вялікія страты. Ёсьць ускосныя згадкі таго, што харвацкія рыцары скарысталіся дапамогай мясцовых сялянаў, накінуўшы на сябе зьвярыныя скуры і надзеўшы замест шоламаў галовы дзікіх і свойскіх жывёл, а таксама павесіўшы на сябе званы. Зьнешні выгляд харвацкага войскі і гучны звон званоў нібыта напалохаўшы мангола-татараў, і тыя зьбеглі з поля. Таксама вядома, што поле пасьля бітва атрымала назву Гробніцкага ў гонар харвацкага слова «grobnik» (з (харв.) магіла), паколькі пераважная частка загінуўшых салдат там і была пахаваная, а поле стала фактычна брацкай магілай для іх.
Пытаньні аб сапраўднасьці падзеі
рэдагавацьЛетапісы
рэдагавацьГісторыкамі ня знойдзены ніякія згадкі ў дакумэнтах XIII стагодзьдзя аб якіх-небудзь маштабных бітвах харвацкіх войскаў супраць манголаў[1], а на Гробніцкім полі археолягі так і не знайшлі якіх-небудзь сьлядоў бітвы або артэфактаў, якія адносяцца да XIII стагодзьдзя. Большая частка гісторыкаў лічыць, што гэта падзея прыдуманая[2]. Першыя згадкі аб бітве ўзыходзяць да XIV стагодзьдзя, аднак іх дакладнасьць таксама зьяўляецца прадметам шматлікіх спрэчак. Тая частка легенды, у якой гаворыцца пра пераапранутых у зьвярыныя шкуры салдатаў, пазьней згадваецца ў летапісах як частка бітваў харвацкіх войскаў супраць Асманскай імпэрыі і турэцкіх войскаў, што толькі пацьвярджае вэрсію пра выдуманую бітву.
Археалягічныя знаходкі
рэдагавацьУ раёне Гробніку археолягамі былі знойдзены сьляды Гальштатцкай культуры, Лібурны, Старажытнага Рыму і Раньняга Сярэднявечча (з VIII стагодзьдзя). Аснову сярэднявечных знаходак складаюць керамічны пасуд, у якім захоўваліся розныя тавары, аднак ніякіх знаходак XIII стагодзьдзя археолягі не знайшлі. Тым ня менш, у 2013 годзе ў Рыецы на выставе ў Марскім музэі ўзьбярэжжа Харватыі зьявіўся меч, які быў знойдзены ў 1934 годзе і вельмі быў падобны да паўночнаэўрапейскіх мячоў XIII стагодзьдзя. Некаторыя гісторыкі настойваюць на тым, што гэтым мячом мог змагацца воін на Гробніцкім полі.
У культуры
рэдагавацьАкрамя Дзімітрыя Дземетара, бітву на Гробніцкім поле ўвекавечылі мастакі Цэлестын Медавіч, Антун Врамец, Паваа Рытар-Вітэзавіч і Андрыя Качыч-Міёшыч. У некаторых гарадах Харватыі праводзяцца памятныя мерапрыемствы з нагоды бітвы: так, у Рыеке і Хрэліне адбываліся памятныя мерапрыемствы з нагоды 750-годзьдзя бітвы.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ёсіп Жупанаў Dan zahvalnosti: esu li nacionalni mitovi proklestvo ili blagoslov(недаступная спасылка), accesed May 2008. Županov says "Tay se mit, doduše, sve manje spominje, jer je povjesničarima poznato de se ta navodna bitka naGrobničkom polju ne spominje u jednom povijesnom dokumentu iz toga vremena
- ^ Ivo Goldstein(en) (1994). The Use of history: Croatian Historiography an Politics // HeinOnline, accesed May 2008.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Arheološko nalazište Grobišće (харв.)