Бірута (карціна Казімера Альхімовіча)
карціна Казімера Альхімовіча
«Бірута» (па-польску: Biruta, па-летувіску: Birutė) — палатно Казімера Альхімовіча, намаляванае ў 1914 годзе, прысьвечана постаці вялікай княгіні літоўскай Біруце.
Бірута | |
Польская мова: Biruta, Летувіская мова: Birutė | |
Мастак | Казімер Альхімовіч |
---|---|
Год | 1914 |
Тып | алей, палатно |
Памеры | 49,5 × 50 |
Месцазнаходжаньне | Нацыянальны мастацкі музэй імя Мікалоюса Чурлёніса(lt), Коўна |
Апісаньне
рэдагавацьНа паляне вечаровага лесу за вялікім ствалом дрэва, якое расьце справа, гарыць вогнішча на пляцоўцы зь вялікіх бітых плоскіх камянёў. Побач зь ім выстраіліся фігуры сямі чалавек: зьлева ля вогнішча стаіць дзяўчына ў доўгім шэрым адзеньні, падняўшы рукі ўгору, левай рукой налівае ў вогнішча штосьці зь белага посуду; фігура перад ёй стаіць на каленях адной нагой на каменнай плятформе, левая рука абапіраецца на яе, а правай падтрымлівае каменны выступ палаючага вогнішча; астатнія пяць фігур стаяць крыху далей. На левым фоне скрозь дрэвы й фігуры відаць шэра-ружовае роўнае неба.