Біргер Магнусан (кароль Швэцыі)
Біргер Магнусан (па-швэдзку: Birger Magnusson, каля 1280 — 1321) — кароль Швэцыі ў 1290—1318 гадох з дынастыі Фолькунгаў. Фактычна не кіраваў.
Біргер Магнусан | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1280[1][2][3][…], |
Памёр | 31 траўня 1321[1][3], |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Магнус Біргерсан[d][3], Эрык Біргерсан[d] і Agnes Birgersdotter[d] |
Дынастыя | Фолькунгі[d] |
Сужэнец | Марта Дацкая[d] |
Бацька | Магнус Ладулас[d] |
Маці | Гэльвіґа Гольштэйнская[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСын Магнуса Лядулёса, абвешчаны каралём у раньнім дзяцінстве, фармальна пачаў кіраваць з 1290 году, пасьля сьмерці бацькі. Рэгентам пры малалетнім каралі быў Тургільс Кнутсан, якога Магнус Лядулёс прызначыў маршалкам. У гады яго рэгенцтва Швэцыя пацярпела ад голаду і эпідэміі чумы напачатку 1290-х, у 1300 зьдзейсьнены няўдалы ваенны паход супраць Ноўгарада, з мэтай захапіць вусьце Нявы. За адно лета каля ўпадзеньня Охты ў Няву была пабудавана фартэцыя Ляндзкруна. Але ў траўні 1301 году яна была ўзята наўгародцамі і разбурана.
Біргер быў каранаваны ў 1302 годзе і амаль адразу ж запатрабаваў ад братоў Эрыка і Вальдэмара гарантый лаяльнасьці. У 1305 годзе яны, аднак, паўсталі супраць яго ўлады, арыштавалі і запатрабавалі аддаць ім пад кіраваньне большую частку краіны, пакінуўшы ў караля толькі тытул і невялікія ўладаньні. Пасьля гэтага па іх патрабаваньні быў пакараны сьмерцю Тургільс, які даводзіўся аднаму з братоў, Вальдэмару, адначасова цесьцем і хросным бацькам.
У сьнежні 1317 года Біргер завабіў братоў у замак Нючэпінга, схапіў і пасадзіў у падзямельле, дзе яны неўзабаве памерлі ад голаду. Аднак значная частка швэдзкай шляхты паўстала супраць караля, яго войскі былі разбіты, а сам ён быў вымушаны бегчы ў Данію да свайго зяця Эрыка Мэнвэда. Неўзабаве Мэнвэд памёр і да ўлады ў Даніі прыйшоў яго брат Крыстафэр, які сімпатызаваў прыхільнікам пакараных сьмерцю герцагаў, якія ўзьвялі на швэдзкі трон малалетняга сына Эрыка Магнуса. Праз год Магнус быў абвешчаны яшчэ і каралём Нарвэгіі, паколькі быў унукам памерлага караля Гокана. Аб'яднаньне манархіяў пахавала надзеі Біргера і яго прыхільнікаў на вяртаньне ўлады. Гісторыя забойства Біргерам братоў і наступнае паўстаньне лягло ў аснову першай швэдзкай хронікі — «Хронікі Эрыка»
У 1320 годзе сын Біргера Магнус, які раней здаўся ў палон на ўмовах асабістай недатыкальнасьці, быў пакараны сьмерцю ў Стакгольме. Неўзабаве памёр і сам Біргер.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |