Бінаўральны эфэкт
Бінаўральны эфэкт, лякалізацыя гуку (ад лац. bini — пара і лац. auris — «вуха») — здольнасьць чалавека і жывёл вызначаць, у якім напрамку ад іх знаходзіцца крыніца гуку. Эфэкт абумоўлены наяўнасьцю двух гукапрымальнікаў — вушэй. Гукавыя хвалі звычайна падыходзяць да аднаго вуха раней, чым да другога. Вушы здольныя ўлоўліваць гэтую розьніцу, калі яна ня меншая за 0,00003 сэк.[1] Каб вызначыць напрамак, адкуль ідзе гук, чалавек паварочвае галаву да крыніцы гуку так, каб вушы ўчулі гук адначасова. Гэты эфэкт выкарыстоўваецца ў гукаўлоўніках.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ В. Я. Березовский, И. Н. Веселовский, А. Я. Модестов, В. Л. Левкович. Справочник по элементарной математике, механике и физике. Издание восьмое. Государственное издательство БССР, редакция научно-технической литературы. — Мн., 1962.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |