Біжбуляцкі раён

раён у Расеі

Біжбуля́цкі раён (па-расейску: Бижбулякский район; па-башкірску: Бишбүләк районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Башкартастану ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца вёска Біжбуляк.

Біжбуляцкі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Біжбуляк[1]
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1930[2]
Насельніцтва
Плошча
  • 2133,9 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 311 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас Екацерынбургскі час, UTC+5
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Біжбуляцкі раён мяжуе з Альшэеўскім, Міякінскім, Ермекееўскім і Белебееўскім раёнамі, а таксама з Арэнбурскай вобласьцю. Плошча раёну складае 2133,90 км².

Гісторыя

рэдагаваць

Біжбуляцкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 22984 чалавекі. Паводле перапісу 2010 году большасьць фармуюць чувашы (35,3%), далей ідуць татары (26,1%), башкіры (22%), расейцы (11,8%) і эрзя (3,6%).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць