Бялуха (гара)
Бялу́ха (па-паўднёваалтайску: Ӱч-Сӱмер — «Трохгаловая», па-паўднёваалтайску: Кадын-Бажы — «Вяршыня Катуні», па-казаску: Мұзтау Шыңы[1][2]), па-расейску: Белуха) — самая высокая вяршыня Алтая, ва ўсходняй частцы Катунскага горнага сьцяга, адна з самых высокіх гор у Расейскай Фэдэрацыі, на граніцы з Казахстанам.
Бялуха | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 4509 м н. у. м. |
Адносная вышыня | 3343 м н. у. м. |
Ізаляцыя | 668 км н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Рэспубліка Алтай |
Кантынэнт | Азія |
Краіны | Расея, Казахстан |
Горная сыстэма | Katun Range[d] |
Бялуха | |
Знаходзіцца на тэрыторыі Усьць-Коксінсага раёну Рэспублікі Алтай. Праз масіў Бялухі праходзіць граніца Расеі і Казахстану. Са схілаў гары бярэ пачатак рака Катунь. Назва вяршыні паходзіць ад вялікага сьнегу, які пакрывае гару ад піка да самага нізу.
Фізыка-геаграфічная характарыстыка
рэдагавацьСкладаецца з падзеленых седлавінай Усходняй Бялухі (4506 м) і Заходняй Бялухі (4440 м), складзеных з гранітаў, гнэйсаў і мэтамарфічных сланцаў. Ледавікі Мёнсу, Вялікі Бярэльскі, Мюштуайры, Катунскі і іншыя, агульная плошча больш за 70 км².
Галерэя
рэдагаваць-
Гара Бялуха і яе адлюстраваньне ў возеры Акем
-
Краявід на Бялуху з возера Акем.
-
Гара Бялуха, паўночны склон
-
Гара Бялуха, краявід ад возера Акем
-
Гара Бялуха, краявід зь ледніка на паўночны склон
-
Вяршыня гары Бялуха, краявід з Томскіх стаянак
-
Гара Бялуха зь вяршыні горы Байда, адлегласьць каля 50 км.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ History of stat.kz Архіўная копія ад 2012-11-13 г.
- ^ Горная страна Алтай &124; В Походе Архіўная копія ад 2014-02-23 г.
Літаратура
рэдагаваць- 400 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. Бялуха.