Бюрэгаван
места ў Армэніі
Бюрэгава́н (па-армянску: Բյուրեղավան) — горад у Армэніі, у марзе Катайк.
Бюрэгаван | |
арм. Բյուրեղավան | |
Дата заснаваньня: | 1945 |
Былая назва: | Арзні |
Краіна: | Армэнія |
Рэгіён: | Катайк |
Плошча: |
|
Вышыня: | 1382 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 8500 чал. (2010) |
Тэлефонны код: | +374 (222) |
Паштовы індэкс: | 2214 |
Геаграфічныя каардынаты: | 40°18′53″ пн. ш. 44°35′37″ у. д. / 40.31472° пн. ш. 44.59361° у. д.Каардынаты: 40°18′53″ пн. ш. 44°35′37″ у. д. / 40.31472° пн. ш. 44.59361° у. д. |
Бюрэгаван | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.byureghavan.am/ |
Гісторыя
рэдагавацьЯк паселішча заснаваны ў 1945 годзе. З 1945 па 1974 гады мястэчка звалася «Арзні». У 1974 годзе пасёлак атрымаў статус «пасёлак гарадзкога тыпу» і быў перайменаваны ў «Бюрэгаван» («Бюрэг» — азначае Крышталь, «аван» — азначае «Мястэчка»). У 1994 годзе Бюрэгаван атрымаў статус гораду пастановай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Армэнія (Парлямэнт).
Прамысловасьць
рэдагавацьУ савецкі час Бюрэгаван быў буйным прамысловым цэнтрам. У горадзе ёсьць завод крышталю, уласна ад якога і атрымаў сваю назву — «Бюрэгаван».
Геаграфія
рэдагавацьГорад знаходзіцца ў курортнай зоне санаторыя Арзьні. З гораду бачныя горы Арарат, Аціс, Арагац, Ара. Побач з горадам, у цясьніне цячэ рака Раздан (у мінулым Зангу).