Бэрнат Дэсклёт
Бэрнат Дэсклёт (па-каталянску: Bernat Desclot) — каталёнскі летапісец, вядомы сваім апісаньнем кароткага панаваньня Пэдра III Арагонскага (1276-85). Ягоны твор(ca) склаў адну з чатырох частак «Вялікіх каталёнскіх хронік(ca)», на якія абапіраюцца сучасныя гісторыкі пры звароце да палітычнага і вайсковага жыцьця Каралеўства Арагону і Княства Каталёніі ў XIII—XIV стагодзьдзях[a], у тым ліку «Арагонскі крыжовы паход». Хоць «Хроніка» Дэсклёта пачынаецца ад XI стагодзьдзя, аднак найбольшую цікавасьць уяўляюць менавіта падзеі пры памяці летапісца. Бэрнат напісаў свой твор у стылі рыцарскага раману, і ён разбаўлены драматычнымі маналёгамі галоўных пэрсанажаў ды захоплівальнымі эпізодамі, напрыклад пра ўцёкі Пэдравага брата, Якуба II, з фартэцыі Пэрпіньян праз каналізацыю.
Уласна пра Бэрната не захавалася ніякіх зьвестак, акрамя тых невялічкіх, што можна пачарпнуць з «Хронікі».
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Астатнія тры часткі — аўтабіяграфіі Якуба I Арагонскага і Рамона Мунтанэра, а таксама каралеўская хроніка Пэдра IV.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБэрнат Дэсклёт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Асацыяцыя літаратараў на каталёнскай мове (кат.) (анг.) (гішп.)