Бэлінцона
Бэлінцона (па-італьянску: Bellinzona, па-раманску: Bellinzona, па-лацінску: Bilitio) — гістарычны швайцарскі горад і сталіца кантону Тычына. Горад вядомы сваімі трыма замкамі, якія былі далучаныя да сьпісу аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО з 2000 году. Места ляжыць на ўсход ад ракі Тычына на вышыні 230 мэтраў над узроўнем мора ля падножжа Альпаў. На поўдзень ад гораду ляжыць горад Люгана.
Бэлінцона | |||||
| |||||
Краіна: | Швайцарыя | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 230 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 091 | ||||
Паштовы індэкс: | 6500, 6501, 6503 | ||||
Нумарны знак: | TI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°11′43.998″ пн. ш. 9°1′25.712″ у. д. / 46.195555° пн. ш. 9.02380889° у. д.Каардынаты: 46°11′43.998″ пн. ш. 9°1′25.712″ у. д. / 46.195555° пн. ш. 9.02380889° у. д. | ||||
Бэлінцона | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.bellinzona.ch |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Бэлінцона згадваецца ў 590 годзе як стратэгічны пункт на шляху да праходжаньня перацягаў Сэн-Гатард і Вялікі Сэн-Бэрнар. З 1242 году горад належыў кіраўнікам Міляну. У XII—XIV стагодзьдзях праз прывабнае месцазнаходжаньне на важнай дарозе ў месце квітнеў гандаль. У другой палове XIV стагодзьдзя ўпоперак даліне ракі Тычына мілянскі герцаг Вісконці пабудаваў доўгую сьцяну, што дало магчымасьць Міляну абараніць гандлёвыя шляхі і спаганяць адмысловы падатак за праходжаньне перацягу. Па сьмерці ў 1402 годзе герцага Джана Галеацца Вісконці горад некалькі разоў зьмяняў уладальнікаў, то бок барацьбу за права валодаць стратэгічна важным аб’ектам на гандлёвым шляху вялі герцагі Міляну і Турыну. Ваенныя дзеяньні спыніліся толькі пасьля прыходу да ўлады мілянскага герцага Франчэска I Сфорцы.
У 1499 годзе пэрыяд мілянскага панаваньня быў скончына заваёвамі францускага караля Людовіка XII. Ён захапіў Бэлінцону, пакінуўшы ў месцы гарнізон у 1000 чалавек. Узімку 1499—1500 гадоў у выніку ўзброенага паўстаньня мяшчанаў, францускія жаўнеры былі выкінутыя з гораду. 14 красавіка 1500 году Бэлінцона далучылася да Швайцарскай канфэдэрацыі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Швайцарыю. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |