Востраў Бэ́йкера (па-ангельску: Baker Island) — незаселены востраў, які знаходзіцца на поўначы ад экватару ў Ціхім акіяне, каля 3100 км на паўднёвы захад ад Ганалулу. Зьяўляецца адной з заморскіх тэрыторыяў ЗША, але не ўваходзіць у склад аніякага штату ЗША.

Выспа Бэйкера

У нашы дні на востраве знаходзіцца Нацыянальны запаведнік дзікай прыроды (Baker Island National Wildlife Refuge), які ахоплівае ўсю тэрыторыю вострава і навакольныя воды на плошчы 123,45 км².

Востраў названы ў гонар Майкла Бэйкера, з Нью Бэдфарда (Масачусэтс, ЗША), які абвясьціў аб ягоным адкрыцьці ў 1832 годзе.

Востраў быў абвешчаны тэрыторыяй ЗША ў 1857 годзе, згодна з Гуана Айлэнд Пактам, які дазваляў грамадзянам ЗША сяліцца на астравах, на якіх ёсьць радовішчы гуана. Потым, з 1886 да 1934 года на востраў Бэйкера прэтэндавала Вялікабрытанія. Да канца ХІХ стагодзьдзя амэрыканскія і брытанскія кампаніі дабывалі тут гуана. У 1935 годзе адбылася спроба засяленьня вострава, але сталага паселішча не ўзьнікла з прычыны Другой Сусьветнай вайны. Невялікая колькасьць пасяленцаў, была эвакуяваная ў 1942 годзе, пасьля абвяшчэньня Японіяй вайны ЗША, а тэрыторыя вострава была занятая амэрыканскімі войскамі. Пасьля вайны вайскоўцы пакінулі востраў.

На востраве Бэйкера пануе экватарыяльны клімат. Самы высокі пункт узносіцца на 8 мэтраў над узроўнем мора. На востраве няма дрэваў, існуюць толькі невялікія плошчы зарослыя травой. На ім селіцца вялікая колькасьць марскіх птушак.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бэйкерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў