Була (рака)

рака ў Беларусі

Бу́ла — рака ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Грыўды (прыток Шчары, басэйн Нёману). Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 72,7 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰.

Рака
Була
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Какошчыцы
Вусьце Грыўда
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 14 км
Плошча басэйну 72,7 км²
Нахіл воднай паверхні 1,9 ‰

Пачынаецца каля вёскі Какошчыцы, працякае раўніннай мясцовасьцю, упадае ў Грыўду за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Старадзявяткавічы. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 76—77

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 76—77