Буккросінг (анг. bookcrossing) — пакіданьне прачытанай кнігі ў людным месцы для прачытаньня выпадковым чалавекам. У 2001 годзе Рон Горнбэкер адчыніў у ЗША першы сайт уліку ўдзельнікаў такой дзейнасьці. У 2004 годзе падобныя сайты ўжо меліся ў Эўропе. На 2011 г. сайты ўлічылі звыш 800 тыс. удзельнікаў у сьвеце[1]. На 2012 год сайты ўліку буккросінгу існавалі ў 130 краінах. У 2008 г. у Беларусі першую паліцу буккросінгу завяла Цэнтральная дзіцячая бібліятэка Менску. На 2012 г. такія паліцы мелі бібліятэкі большасьці гарадоў краіны[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Буккросінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў