Будынак земскага і гродзкага судоў (Пружаны)

будынак у Пружане (Беларусь)
Славутасьць
Абмеры будынку земскага і гродзкага судоў (1810)
Абмеры будынку земскага і гродзкага судоў (1810)
Краіна

Буды́нак зе́мскага і гро́дзкага судо́ў [a] — колішні будынак у Пружанах, які існаваў у другой палове XVIII—XIX стагодзьдзі. Пабудаваны з дрэва ў стылі барока як мескі асабняк.

Аднапавярховы прастакутны ў пляне будынак на цагляным падмурку з мэзанінам у цэнтры, завершаны высокім ламаным дахам. Вокны прастакутныя. Мэзанін, завершаны на галоўным фасадзе трыкутным франтонам, падтрымліваўся чатырма калёнамі, якія ўтваралі перад уваходам ґанак. Пляніроўка анфілядная. У цэнтры вітальня і заля з гранёным эркерам на дваровым фасадзе, абапал іх разьмяшчаліся чатыры жылыя пакоі.

  1. ^ У крыніцах таксама падаецца як Пружанскі жылы дом

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.