Будынак былой вайсковай установы (Амсьціслаў)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Вайсковая ўстанова
| |
Будынак былой вайсковай установы
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′08.72″ пн. ш. 31°43′41.48″ у. д. / 54.0190889° пн. ш. 31.7281889° у. д.Каардынаты: 54°01′08.72″ пн. ш. 31°43′41.48″ у. д. / 54.0190889° пн. ш. 31.7281889° у. д. |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Вайсковая ўстанова |
Будынак былой вайсковай установы — помнік архітэктуры канца XIX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Смаленскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьБудаваўся ў канцы XIX ст. з цэглы. У будынку разьмяшчалася вайсковая ўстанова.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік эклектычнай архітэктуры. Гэта 2-павярховы будынак несымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі, на высокім цокалі, накрыты 2-схільным вальмавым дахам. Фасады будынка падзяляюцца карнізамі на 3 часткі. Вонкавыя сьцены цокальнага і першага паверхаў гарызантальна руставаныя. Вокны цокальнага паверха лучковыя, першага — паўцыркульныя, у пэўных месцах чаргуюцца зь нішамі. Сьцены трэцяга паверха гладкія, вэртыкальна падзяляюцца лучковымi аконнымі праёмамі бязь ліштваў. Пэрымэтрам будынка праходзіць карніз з сухарыкамі. Цэнтральны ўваход вылучаецца высокім мураваным ганкам.
Усярэдзіне мае анфілядную сыстэму плянаваньня[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Пралетарская, 51
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пятросава А. Будынак вайсковай установы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 303.
Літаратура
рэдагаваць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 408 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000511 |
Будынак былой вайсковай установы (Амсьціслаў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў