Браян О’Нолан

(Перанакіравана з «Брыян О'Нуалан»)

Браян О’Нолан (па-ірляндзку: Brian O'Nuallain; 5 кастрычніка 1911, Страбан, Ірляндыя — 1 красавіка 1966, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі пісьменьнік, драматург і сатырык, лічыцца галоўнай фігурай ірляндзкай літаратуры ХХ стагодзьдзя і выбітным прадстаўніком постмадэрнісцкай літаратуры[4]. Ягоныя англамоўныя раманы, як то «Swim-Two-Birds», і «The Third Policeman», былі напісаныя пад псэўданімам Флэн O’Браян. Ягоныя шматлікія сатырычныя калёнкі ў The Irish Times і ірляндзкамоўны раман «An Béal Bocht» былі напісаны пад мянушкай Майлз па Гапалін.

Браян О’Нолан
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Флэн O’Браян, Майлз па Капалеэн
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1911(1911-10-05)[1][2][3][…]
Памёр 1 красавіка 1966(1966-04-01)[1][2][3] (54 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці дзяржаўны дзяяч, пісьменьнік
Кірунак постмадэрнізм
Жанр мэтафікцыя, сатыра
Мовы ангельская, ірляндзкая
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Раманы О’Нолана вядомыя дзякуючы свайму мудрагелістаму гумару й мадэрнісцкай мэтафікцыі. Як раманіст О’Нолан працаваў пад уплывам Джэймза Джойса.

  1. ^ а б Flann O'Brien // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Flann O'Brien // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ а б Flann O'Brien // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ «Celebrating Flann O’Brien», Los Angeles Times,

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць